Свет22

Трамп прапануе фінансаваць перамогу Украіны за кошт Кітая

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп распрацоўвае стратэгію стварэння «Фонду перамогі Украіны», які будзе фінансавацца за кошт рэзкага павышэння тарыфаў на імпарт з Кітая, піша The Telegraph.

Дональд Трамп. Фота: Andrew Harnik / Getty Images

Як піша выданне, Дональд Трамп даручыў свайму міністру фінансаў Скоту Бесэнту абмеркаваць з еўрапейскімі партнёрамі план фінансавання падтрымкі Украіны.

Стратэгія прадугледжвае ўвядзенне 500‑працэнтнага збору на імпарт з Кітая, атрыманыя грошы будуць накіраваныя на закупку ўзбраення для ўкраінскай арміі.

Як паведаміў сам Бесэнт журналістам: «Прэзідэнт Трамп даручыў амбасадару і мне сказаць нашым еўрапейскім саюзнікам, што мы б падтрымалі тое, што вы назвалі б «тарыфам на расійскую нафту для Кітая» або «тарыфам украінскай перамогі» на Кітай».

Мэта гэтай ініцыятывы — аказаць максімальны эканамічны ціск на Уладзіміра Пуціна, чыя ваенная машына, паводле заходніх ацэнак, моцна залежыць ад кітайскай падтрымкі.

«Мы адкажам, калі нашы еўрапейскія партнёры далучацца да нас», — дадаў Скот Бесэнт, падкрэсліўшы неабходнасць удзелу Еўропы.

Раней еўрапейскія ўрады блакіравалі ідэю ўвядзення санкцый супраць Кітая за закупкі расійскай нафты.

Пытанне фінансаў зноў стала актуальным пасля таго, як міністр абароны Украіны Дзяніс Шмыгаль заявіў саюзнікам, што для працягу супраціву ў 2026 годзе Украіне спатрэбіцца $120 мільярдаў.

Каментары2

  • Gorliwy Litwin
    16.10.2025
    Калі б гэта ўдалося, я бы стаў трампістам

    Загараджальныя мыты супраць кітайскіх тавараў трэба ўвесці пад сцягам дапамогі Украіны, а потым пакінуць іх назаўжды

    Але пачакаем, ці не застанецца гэта звычайнай балбатнёй
  • Ясь
    17.10.2025
    Замануха для идиотов. Кто повезёт товар с 500% пошлиной ? Это означает что в этом фонде денег не будет. Лапидарии такие лапидарии.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць