Пад Навагрудкам дарогу «адрамантавалі» з дапамогай бульбы
Мужчына апублікаваў відэа, знятае на прасёлачнай дарозе пад Навагрудкам. У сваім роліку аўтар падзяліўся незвычайнай праблемай — як яму праехаць яму. Аднак яго хвалявала не глыбіня выбоіны, а яе змесціва, піша Telegraf.news.
Скрыншот з відэа
На кадрах відаць, што на дарозе, проста ў лужыне, былі рассыпаныя некалькі мяшкоў бульбы. Мужчына, які зняў відэа, задаецца пытаннямі, як так выйшла і што ж цяпер рабіць: ці можна праехаць па рассыпанай бульбе.
«У нас нават ямы на дарогах бульбай засыпаюць», — напісала адна з глядачак. На што аўтар роліка парыраваў: «Па-шляхецку».
Яшчэ адзін каментатар параіў «толькі не збіраць» рассыпаную бульбу, бо за гэта могуць пакараць за крадзеж.
Іншая карыстальніца падзялілася турботай: «Хоць бы дзікі пранюхалі, а то зусім прападзеце».
Чытайце таксама:
Журавіны — на морс, кітайскі вінаград — на дэсерт: што ўзяць на Камароўцы ў гэтыя выхадныя
У мінскай Камароўкі з'явіўся канкурэнт. Якія цэны на гэтым «сакрэтным» рынку?