Эканоміка55

У мінскай Камароўкі з'явіўся канкурэнт. Якія цэны на гэтым «сакрэтным» рынку?

Не ўсе ведаюць, але пад Мінскам у гандлёва-забаўляльным цэнтры Expobel ёсць аптова-рознічная база гародніны і садавіны. Працуе яна са жніўня 2024-га. Tochka.by даведалася, што там цікавага, якія цэны і ці варта наогул туды ехаць. 

Конкурент Комаровки: посмотрели цены на "секретном" рынке под Минском
Фота: Tochka.by

Пакуль дабраліся — заблукалі

Заехаць на рынак можна на машыне з тэрыторыі гандлёвага комплексу або прылеглай дарогі Заслаўе — Калодзішчы. Калі вы не на машыне, то да Зялёнага Луга ходзіць грамадскі транспарт, а далей — трэба прайсці 10‑15 хвілін да запаветнага пункта.

Паказальнікі ёсць, але можна паблукаць на тэрыторыі вялізнага рынку. Журналіст адправіўся туды не ўпершыню, але ўсё адно згубіўся.

Фота: Tochka.by
Фота: Tochka.by

Вось і база. Першае ўражанне: невялікі выбар тавараў. Ніякай экзотыкі, толькі самыя неабходныя прадукты. Можа, цэны нечым здзівяць?

Абяцаюць шыкоўныя зніжкі

Самы хадавы тавар гэтай восені — бульба — прадаецца па Br1,1 — 1,3 за 1 кг. Выгадна можна набыць буракі — па Br 0,5—1,5, моркву — па Br 0,5—2 і цыбулю — па Br 1,5—2.

Фота: Tochka.by
Фота: Tochka.by

Цікавіла пакупнікоў і капуста.

«Колькі за кілаграм?» — настойліва ўдакладняла пенсіянерка.

Адказ: Br1,5. Цана ёй, мабыць, не спадабалася. Пакупніца незадаволена паглядзела, развярнулася і пайшла. Але калі трохі пахадзіць, то на суседнім прылаўку можна знайсці белакачанную і на 30 капеек танней.

Фота: Tochka.by

Выбару агуркоў, як і ўсюды, практычна няма. Іх прапануюць па Br5—6 за кіло, перац — па Br3,5—5,5, памідоры — па Br1,5—14.

Фота: Tochka.by

Яркія баклажаны прадаюць па Br4,5—6 за 1 кг, кабачкі — па Br4—5,кукурузу — па Br1,5, часнок — па Br13,5—20. У адным месцы знайшліся грыбы, але толькі шампіньёны. Іх можна набыць па Br11,5.

Фота: Tochka.by

Дзе-нідзе ёсць і зеляніна — пятрушка, кроп, цыбуля. За іх просяць Br20—25 за 1 кг.

Дарэчы, тут можна купляць і оптам. Але ўсё індывідуальна, як зможаце дамовіцца з прадаўцамі. Некаторыя абяцаюць шыкоўныя зніжкі.

Фота: Tochka.by

Паспрабавалі збіць цану — на бульбу саступілі 10 капеек з кілаграма пры ўмове куплі вялікага мяшка.

Яблыкаў навалам

Што тычыцца садавіны, то апельсіны прадаюцца па Br8,9—12 за 1 кг, лімоны — па Br10,9—14,5, мандарыны — па Br12—15.

Фота: Tochka.by

Дыні і кавуны, па ацэнцы журналістаў, не вельмі. Цэны на іх — Br1,99 і Br1,5 за кіло адпаведна.

Фота: Tochka.by

Апошнія персікі каштуюць Br12 за 1 кг, а нектарыны ўдвая таннейшыя — па Br6. Дарэчы, яблыкаў у параўнанні з іншай садавіной тут самы вялікі выбар. Купіць іх можна ад Br2,5 да Br7,5.

Фота: Tochka.by
Фота: Tochka.by

Сакавітыя гранаты прапануюць па Br10—20 за кіло, ківі — па Br12, хурму — па Br8—13, вінаград — па Br6—17.

У цэлым аптова-рознічная база гародніны і садавіны выбарам не здзівіла. Але ўсё неабходнае тут у прынцыпе ёсць. Некаторыя тавары прадаюцца і вельмі танна.

Каментары5

  • Ж
    17.10.2025
    Мне дык капуста спадабалася. Качаны, такія гарныя, вунь, ляжаць. Наквасіў бы іх, кавалкамі, у бочцы, і закусваў бы, вой...
  • покупатель
    18.10.2025
    В сухом остатке: никакой конкуренции комаровке не увидел. Для сравнения проставьте по всем овощам и фруктам в скобках цены с комаровки - убедитесь сами.
  • What
    18.10.2025
    Ж, навошта вам канцэраген

Цяпер чытаюць

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію8

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння стартуе Будслаўскі фэст2

Мінскага маналітчыка асудзілі за Гаюна5

У Віцебску прадаюць будынак былога хедэра, дзе вучыўся Марк Шагал1

На Камароўцы «абясцэніліся» ягады

Пашкодзіў радзімку — атрымаў рак. Анколаг развянчаў міфы пра меланому1

Магілёвец паглядзеў у свой мабільнік: геалакацыя вызначалася як Смаленск7

Украіна ўдарыла на НПЗ у Ніжагародскай вобласці, які забяспечвае Маскву і вобласць палівам4

«Мы ачмурэлі ад таго, наколькі гэта дорага». Колькі беларусы зараз трацяць на вяселле3

Лідарку венесуэльскай апазіцыі Марыю Карыну Мачада не пусцілі на радзіму3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію8

Сакратар Рады бяспекі заклікаў беларусаў устрымацца ад паездак у Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць