БЕЛ Ł РУС

Юрый Дудзь завітаў да самага знакамітага беларуса на Мадэйры

20.10.2025 / 13:23

Nashaniva.com

Максім Харошын распавёў у інстаграме, што тыдзень правёў у кампаніі папулярнага расійскага блогера. Канешне, накарміў таго дранікамі.

Юрый Дудзь і Максім Харошын. Фота: інстаграм Харошына

Беларускі бізнэсмен Максім Харошын валодаў у Мінску кветкавай крамай. Многім ён стаў вядомым у 2020 годзе пасля таго, як яго моцна збілі сілавікі. Харошын з сям'ёй выехаў у Літву, дзе адкрыў краму кветак — пасля такія крамы з'явіліся і ў іншых краінах. Пазней сям'я перабралася на партугальскі востраў Мадэйра. Сёлета яны адкрылі там бар Who is Betty.

Цяпер Максім распавёў у інстаграме, што да яго завітаў Юрый Дудзь: «За тыдзень паспелі пагуляць у футбол, выпіць віна ў нашым бары, абмеркаваць сусветны парадак, схадзіць на хайк, паесці нашых дранікаў, пажартаваць з таго, хто колькі зарабляе, спытаць, у чым моц, і, канешне, паказаць наш востраў з усіх бакоў».

View this post on Instagram

A post shared by Maksim Kharoshyn (@horoshin)

Раней Юрый Дудзь рэкламаваў тур на Мадэйру, дзе ўдзельнікам прапаноўвалі знаёміцца з востравам у кампаніі вядомага расійскага блогера. Каштавала 6‑дзённая вандроўка ў кампаніі Дудзя 12,5 тысячы даляраў. У гэты кошт былі ўключаны сняданкі, абеды і вячэры ў рэстаране, пражыванне па 2 чалавекі ў нумары 5‑зоркавага гатэля (даплата за аднамеснае размяшчэнне была 600 даляраў), забаўляльная праграма, трансфер і гід. Пералёт у суму не ўваходзіў.

Чытайце таксама:

Максім Харошын з жонкай адкрылі бар на Мадэйры. Колькі гэта каштавала?

Беларуская бізнэс-лэдзі, якая жыве ў Літве, уключыла навагодні зварот Лукашэнкі. І адхапіла ў сацсетках

Максім Харошын пераязджае на Мадэйру і адкрывае там рэстаран

Уладальнік кветкавай крамы Максім Харошын запускае бізнэс-бранчы ў Вільні і Варшаве

Каментары да артыкула