БЕЛ Ł РУС

Памежны пераход у Беняконях закрыты цалкам

27.10.2025 / 15:27

Nashaniva.com

Памежны пераход «Салечнікі» (з беларускага боку «Беняконі») цалкам закрыты, а праз «Меднікі» («Каменны Лог») могуць ехаць некаторыя катэгорыі асоб, у тым ліку і беларусы, паведамляюць літоўскія памежнікі. 

Пераход «Беняконі». Фота: Мытны камітэт

Вось поўны спіс тых, хто можа ехаць праз «Меднікі» («Каменны Лог»):

— дыпламаты і асобы, што перавозяць дыпламатычную пошту;

— пасажыры, якія накіроўваюцца транзітам у Калінінградскую вобласць з Беларусі і назад;

— грамадзяне Літвы і краін ЕС (а таксама члены іх сем’яў);

— асобы, якія маюць дазвол на жыхарства ў Літве.

Нагадаем, што сёння ўрад Літвы прыняў рашэнне пра закрыццё мяжы з Беларуссю мінімум да серады. Пасля пасяджэння ўрада стане вядома пра далейшае развіццё сітуацыі. Літоўскі бок гатовы да доўгатэрміновага закрыцця мяжы. 

«Мы ўжо падрыхтавалі рашэнне аб закрыцці мяжы з Беларуссю на неакрэслены тэрмін», — заявіла прэм'ер-міністр Інга Ругінене.

Вечарам 26 кастрычніка чарговы раз была спынена праца Віленскага аэрапорта. Гэта ўжо трэці вечар запар, калі з-за вялікай колькасці кантрабандысцкіх шароў з боку Беларусі спыняліся палёты і закрываліся памежныя пункты пропуску. Агулам у кастрычніку было сарвана больш за 170 рэйсаў у літоўскіх аэрапортах, пацярпелі 27 000 пасажыраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула