БЕЛ Ł РУС

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву

29.10.2025 / 16:59

Nashaniva.com

Міністр абароны Бельгіі Тэа Франкен у інтэрв’ю выданню De Morgen заявіў, што ў выпадку нападу Расіі на краіны НАТА наступствы для Масквы будуць катастрафічнымі. Ён падкрэсліў, што любая атака на еўрапейскія сталіцы будзе разглядацца як напад на ўвесь альянс і выкліча неадкладны адказ.

Калаж ілюстрацыйны

Франкен адзначыў: калі Пуцін нанясе ўдар, напрыклад, па Бруселі, гэта будзе «ўдар у самае сэрца НАТА», і тады Маскву «зраўняюць з зямлёй». Пры гэтым міністр выказаў упэўненасць, што расійскі лідар на такі крок не пойдзе.

Ён таксама дапусціў магчымасць гібрыдных правакацый у краінах Балтыі, калі «зялёныя чалавечкі» пад выглядам цывільных асоб могуць спрабаваць выклікаць канфлікты, выкарыстоўваючы рускамоўныя меншасці.

Адначасова Тэа Франкен папярэдзіў, што нельга недаацэньваць вайсковы патэнцыял Расіі — яе абаронная прамысловасць, паводле яго слоў, вырабляе ў чатыры разы больш боепрыпасаў, чым усе краіны НАТА разам.

На словы бельгійскага міністра ўжо адрэагавала расійскае пасольства ў Бельгіі, назваўшы заявы Франкена «правакацыйнымі і безадказнымі», якія могуць «уцягнуць Еўропу ў новую вайну». У паведамленні дыпмісіі адзначаецца, што міністр «прызнаў відавочны факт» — вайна Расіяй вядзецца не толькі з Украінай, а з усім «калектыўным Захадам».

Чытайце таксама:

«Мы ў 25 разоў большыя». Генсак НАТА заклікаў не перабольшваць вайсковы патэнцыял Пуціна

У Фінляндыі афіцыйна адкрыўся штаб сухапутных войскаў NATO ў Паўночнай Еўропе

«Пуцін убачыць яшчэ больш НАТА ля сваіх межаў» — міністр абароны Швецыі

Еўропа папярэдзіла Расію, што будзе збіваць яе самалёты над сваёй тэрыторыяй

Каментары да артыкула