Ecolines аб'явіў, што на 30 кастрычніка адзін ягоны рэйс з Мінска ў Вільню застанецца
Аўтобусны перавозчык Ecolines паведаміў, што, нягледзячы на закрыццё літоўскім бокам мяжы з Беларуссю на цэлы месяц, 30 кастрычніка ў 13:00 адправіцца ягоны рэйс з Мінска ў Вільню. Аднак скарыстацца ім змогуць не ўсе.
Ілюстрацыйны здымак. Фота: granica_bypl / Telegram
Паехаць гэтым рэйсам могуць толькі людзі, якія належаць да адной з такіх катэгорый:
- грамадзяне Літоўскай Рэспублікі і члены іх сем'яў;
- грамадзяне дзяржавы — члена Еўрапейскага Саюза, дзяржавы Еўрапейскай эканамічнай зоны або Швейцарскай Канфедэрацыі і члены іх сем'яў;
- іншаземцы, якія вяртаюцца ў Літоўскую Рэспубліку і маюць дзейны дазвол на жыхарства ў Літоўскай Рэспубліцы.
Набыць квіток можна ў касе кампаніі або на сайце ecolines.by, а таксама ў мабільным дадатку ECOLINES.
Усе іншыя рэйсы паміж Беларуссю і Літвой гэтай кампаніі адмененыя.
Чытайце таксама:
«Мінсктранс» паведаміў пра адмену міжнародных рэйсаў у Літву і праз Літву
Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц
«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы
Наўседа пра рэакцыю Лукашэнкі: Хочацца, каб яшчэ мацней прыпякло