БЕЛ Ł РУС

ЗША канчаткова прыпынілі санкцыі з «Белавія» і самалётаў Лукашэнкі

4.11.2025 / 19:21

Nashaniva.com

Злучаныя Штаты Амерыкі прыпынілі санкцыі з беларускай авіякампаніі «Белавія» і з некалькіх самалётаў, якімі карыстаецца Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта паведаміла Міністэрства фінансаў ЗША.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: LookByMedia

4 лістапада ўпраўленне па кантролі за замежнымі актывамі (OFAC) выдала агульную ліцэнзію №12, якая дазваляе праводзіць аперацыі, звязаныя з раней заблакіраванымі паветранымі суднамі.

У дакуменце адзначана, што цяпер дазволена выкарыстоўваць тры самалёты з бартавымі нумарамі:

Гэтыя паветраныя судны могуць выкарыстоўвацца Аляксандрам Лукашэнкам ці кампаніяй «Слаўкалій», якая таксама трапляла пад санкцыі.

Ліцэнзія не азначае поўнае размарожванне актываў і не дазваляе праводзіць аперацыі, забароненыя іншымі амерыканскімі законамі, у тым ліку правіламі экспартнага кантролю і міжнароднага гандлю зброяй.

Акрамя таго, «Белавія» выключаная са спісу спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакаваных асобаў (SDN List). Гэта азначае, што кампанія зноў можа весці міжнародныя фінансавыя і камерцыйныя аперацыі.

Асобным пунктам адзначана, што санкцыі зняты і з бізнэс-джэта EW-301PJ, які выкарыстоўваецца сям’ёй Лукашэнкі і афіцыйна належыць «Белавія».

Чытайце таксама:

Лаўроў назваў адмену санкцый супраць «Белавія» «круцельскай гісторыяй»

У ЗША заклапочаныя, каб пасля зняцця санкцый з «Белавія» дэталі для «Боінгаў» не траплялі ў Расію

ЗША паслабілі санкцыі «Белавія», але забаранілі выкарыстоўваць амерыканскія самалёты для палётаў у Расію

Латушка: Зняцце санкцый з «Белавія» — крок у інтарэсах беларускага грамадства

Мінфін ЗША патлумачыў, як з «Белавія» здымуць санкцыі

Каментары да артыкула