Свет22

У ЗША заклапочаныя, каб пасля зняцця санкцый з «Белавія» дэталі для «Боінгаў» не траплялі ў Расію

ЗША спрабуюць перашкодзіць таму, каб рашэнне адміністрацыі Дональда Трампа аб зняцці санкцый з беларускай авіякампаніі «Белавія» дало доступ да важных авіякампанентаў Расіі. Хоць амерыканцы дазваляюць прадаваць запчасткі самой «Белавія», яны імкнуцца забараніць кампаніі здзяйсняць палёты амерыканскімі самалётамі ў Расію. Аднак эфектыўнасць такой забароны выклікае сумневы, піша Politico.

Фота ілюстрацыйнае

Рашэнне аб частковым зняцці санкцый было прынята 11 верасня пасля вызвалення 52 палітвязняў, якія ўтрымліваліся ў Беларусі.

Адразу пасля гэтага Міністэрства гандлю ЗША даслала генеральнаму дырэктару «Белавія» Ігару Чаргінцу дакумент з умовамі доступу да запчастак для флоту авіякампаніі (16 самалётаў, у тым ліку 9 Boeing). У дакуменце абмежаванні для самалётаў амерыканскай вытворчасці выразна ўключалі забарону палётаў у Кубу, Іран, Паўночную Карэю, Расію, Сірыю і часова акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі (Крым, Данецкая і Луганская вобласці).

Беларуская авіякампанія пакуль не дала афіцыйнага каментара, ці спыніць яна рэйсы ў Расію. Эксперты адзначаюць, што кантроль за выкананнем амерыканскіх абмежаванняў у межах «Расія+» амаль немагчымы, таму кампанія можа працягваць рэйсы, нягледзячы на забарону.

Рызыка, што амерыканскія авіякампаненты трапяць у Расею, дзе авіяфлот мае вострую патрэбу ў тэхнічным абслугоўванні і запчастках пасля больш чым трох гадоў санкцый, значна ўзрасла пасля абвяшчэння пра змякчэнне санкцый для «Белавія».

Гэта рашэнне ЗША таксама выклікала магчымую напружанасць з Еўрапейскім саюзам. Камісар ЕС па фінансавых паслугах Марыя Луіс Альбукерке адзначыла, што санкцыі ЕС забараняюць еўрапейскім аператарам аказваць паслугі або даваць эканамічныя рэсурсы суб’ектам, уключаючы «Белавія». Гэта паднімае пытанне, ці павінны краіны ЕС перашкаджаць транзіту амерыканскіх запчастак праз сваю тэрыторыю ў Беларусь.

Экспертка Эліна Рыбакова адзначае, што на практыцы вызначыць, куды сапраўды ідуць запчасткі, складана: тэхналогіі могуць спыняцца ў Бруселі на шляху ў Малдову, але на самай справе патрапляць у іншае месца. Акрамя таго, нацыянальныя органы могуць па-рознаму прымяняць санкцыі да такіх паставак.

У выніку рашэнне пра продаж запчастак будзе залежаць ад амерыканскіх вытворцаў, у тым ліку Boeing. Airbus, які мае вытворчасць у ЗША, паабяцаў дзейнічаць у поўнай адпаведнасці з міжнародным законам і санкцыйнымі рэжымамі ЕС і ЗША. Boeing пакуль не каментаваў сітуацыю.

Каментары2

  • 3% у міня
    22.09.2025
    Боінгу заплацят бальшые дзенгі за запчасці, зачэм ему что-та каменціраваць. Боінг не інцерэсуют паліцічэскіе расклады, Боінг - эта бізнэс.

    ПС. Думаю даступна аб'ясніл для малалетніх і умственна адсталых срэдзі каментатарав здзесь.
  • что поменялось ?
    22.09.2025
    Так для этого и снимали санкции с белавиа !

Цяпер чытаюць

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны15

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал26

У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет1

У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў5

Украінскія дроны не могуць дагнаць рэактыўныя «Шахеды». У SpaceX кажуць пра тэхнічны збой3

«А як ты выкупіў адразу акцэнт?» Рэпер Баста па голасе пазнаў музыканта з Чавусаў і расказаў пра сваё дзяцінства ў закрытым гарадку пад Дзятлавам8

Амаль 400‑метровы пуцеправод паміж Каменнай Горкай і Лебядзіным абяцаюць адкрыць да канца года2

На Канары за суткі прыбылі амаль паўтары тысячы мігрантаў5

Карупцыйны скандал у Венгрыі: міністр Орбана закапаў у лесе 17 мільёнаў еўра7

«Лукашэнка ведае, што задумвае Пуцін, і вельмі гэтага баіцца». Чалы пра пагрозу новай вайны43

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны15

Паўла Муравейку, які адпрацаваў намеснікам у Адміністрацыі Лукашэнкі толькі паўтара месяца, перавялі ў кіраўнікі Віцебшчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць