БЕЛ Ł РУС

Беларусам дазволілі ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах па водным пола і конным спорце

5.11.2025 / 16:18

Nashaniva.com

Міжнародная федэрацыя водных відаў спорту прыняла рашэнне дазволіць спартсменам з Беларусі і Расіі ўдзельнічаць у міжнародных турнірах па водным пола. Абноўленыя правілы пачнуць дзейнічаць з 1 студзеня 2026 года.

Фота: bwpf.by

Беларускія і расійскія атлеты змогуць выступаць у спаборніцтвам па водным пола, гэтак жа сама як у плаванні, скачках у ваду, сінхронным плаванні і плаванні на адкрытай вадзе, але толькі ў нейтральным статусе — без дзяржаўных сцягоў і гімнаў. Таксама ім забаронена мець сувязі з сілавымі структурамі.

Воднае пола стала першым камандным відам спорту пасля пачатку расійскага нападу на Украіну, у якім каманды гэтых краін былі адхіленыя ад спаборніцтваў, але цяпер зноў атрымалі допуск. Раней Беларусь і Расія былі адхіленыя ад міжнародных стартаў праз падтрымку вайны супраць Украіны.

Падобнае рашэнне прыняла і Міжнародная федэрацыя коннага спорту (FEI): з 2026 года беларускія і расійскія спартоўцы таксама змогуць удзельнічаць у спаборніцтвах пад нейтральным сцягам.

Чытайце таксама:

Расійскім хакеістам не дазволяць выступіць на Алімпіядзе-2026

Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту не дапусціла беларусаў з нейтральным статусам да гульняў у 2026 годзе

МАК не будзе дабівацца допуску да Алімпійскіх гульняў беларускіх біятланістаў

Яшчэ адна спартсменка з Беларусі атрымала польскае грамадзянства

Каментары да артыкула