У Босніі падчас пажару ў доме састарэлых загінулі 10 чалавек
У горадзе Тузла на паўночным усходзе Босніі і Герцагавіны адбыўся пажар у доме састарэлых, у выніку якога загінулі прынамсі дзесяць чалавек і каля дваццаці былі шпіталізаваныя, паведамляе Euronews.
Фота: AP Photo
Паводле паведамленняў, агонь узнік на верхніх паверхах будынка ўвечары 4 лістапада. Некалькі чалавек атрымалі атручэнне чадным газам, трое з іх знаходзяцца ў рэанімацыі.
Пажарнікі і ратавальнікі працавалі на месцы ўсю ноч, эвакуюючы жыхароў і змагаючыся з полымем. Адна з жыхарак інтэрната расказала, што ўжо спала, калі пачула гучныя выбухі і ўбачыла агонь на верхніх паверхах.
Паводле ўладаў, цяпер вядзецца пошук часовага жылля для пажылых людзей, якія выжылі. Прычына пажару пакуль не вызначаная — следчыя пачнуць расследаванне, калі месца здарэння стане бяспечным.
Прэм’ер-міністр краіны Нермін Нікшыч назваў тое, што адбылося, «катастрофай велізарнага маштабу», а прэзідэнт Прэзідыума Босніі і Герцагавіны Жэлька Камшыч выказаў спачуванні родным загінулых і пацярпелых.
Чытайце таксама:
У Кентукі пасля крушэння грузавога самалёта загінулі сем чалавек
У расійскім Сургуце на пажары загінулі сем чалавек, у тым ліку чацвёра дзяцей
Ветэран «СВА» і былы чыноўнік Смаленшчыны зажыва згарэў у аўтадоме ў свой дзень народзінаў