Тыктокерка трапіла на беларускія маліны па 144 рублі за кіло
Дзяўчына з Гродна вырашыла пакаштаваць малін і пайшла па іх у адну з мясцовых крам. Ягады там былі, але з такім цэннікам, які пасля актыўна абмяркоўвалі ў тыктоку, піша Tochka.by.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com
Цана на маліны шакавала. Тыктокерка адзначыла, што ўпакоўка ў 125 грамаў каштуе Br17,99, а за 1 кілаграм, такім чынам, атрымліваецца Br143,92. Па этыкетцы таксама відаць, што гэта беларускія ягады з Брэсцкай вобласці.
«Жывем у задавальненне», — рэзюмавала дзяўчына.
Многія карыстальнікі былі абураныя такой цаной беларускія ягады. Яны пачалі актыўна пісаць каментары і выказваць сваё меркаванне адносна кошту малін. Вось некаторыя з іх:
«На рынку прадавала па Br6 за паўлітровы слоік, казалі, што дорага»;
«А колькі ў іх хіміі? Труцяць народ»;
«Золатам пакрытыя»;
«Зараз будзе ў цвілі»;
«Калі дорага, не купляйце. Звычайна попыт нараджае прапанову»;
«Гэта не падстава ставіць такую цану: тыя ж авакада, какосы, лічы і іншая экзотыка, якая ў нас не расце, каштуць у разы танней».
Але частка каментатараў лічыць, што цана нармальная, бо на маліны ўжо даўно не сезон.
Чытайце таксама:
Кастрычнік, а фермеры пад Гроднам на ўсю моц збіраюць клубніцы. Дзякуючы новаму сорту
У гаспадарцы пад Гроднам шосты год вырошчваюць ягады годжы. У нашым клімаце гэта няпроста