У цэнтры гарадка лось забраўся на прыватны падворак.

Таццяна Герасюк, да якой завітаў нечаканы госць, мае неабвержныя доказы — фатаграфіі лася ў яе агародзе, піша «Перспектыва».
Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю а сёмай гадзіне раніцы на вуліцы 17 Верасня. Таццяна з дзевяцігадовым сынам Мішам яшчэ спалі, як скрозь сон пачулі чыесьці крокі на вуліцы. Паглядзелі ў акно і ўбачылі зламаны плот.
У абед Таццяна пайшла на агарод садзіць хрызантэмы і выявіла на ўчастку чыесьці велізарныя сляды. Прыгледзелася — і аслупянела: сляды лася!
Вечарам сумневы цалкам развеяла суседка Вераніка. Яна прыслала фатаграфіі, якія паспела зрабіць, — расказала Таццяна.
— Па яе словах, лось сам не зразумеў, што адбылося, траўмаваў правую заднюю нагу. Доўга на ўчастку Таццяны Герасюк лось не забавіўся, пайшоў на суседні. Затым накіраваўся ў іншы бок вуліцы Чырвонаармейскай. Тамтэйшыя жыхары выклікалі работнікаў МНС.
— Выклік прыйшоў каля васьмі гадзін раніцы ад жыхароў аднаго з дамоў па вуліцы Зялёнай, — паведаміў начальнік дзяжурнай змены ПАСЧ № 1 Гродзенскага райаддзела МНС Аляксей Сідлярэвіч.
— Гаспадыня паказала сляды лася, па іх мы і пайшлі. Неўзабаве пабачылі яго на іншым падворку. Калі наблізіліся метраў на сто, жывёла стала ўцякаць. Мы правялі яе ў бок лесу, каб яна не гуляла па горадзе. Ратавальнікі паведамілі пра інцыдэнт у службы аховы прыроды і навакольнага асяроддзя.
Аляксей Сідлярэвіч прызнаўся, што ў яго практыцы гэта першы выпадак, калі лось гуляў у Скідзелі. А вось яго калегам ужо даводзілася выязджаць па падобных паведамленнях.
Таццяна Герасюк звярнулася ў Скідзельскую ЖКГ з просьбай адрамантаваць зламаны плот. Заяўка будзе выканана.
Дарэчы, яшчэ адну страту выявіла Таццяна пасля прыходу нечаканага госця: з трох кустоў буякоў зніклі ягады. Відаць, лось быў галодны.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Порезался буяками и памёр от кровопотери при спасении?
[Зрэдагавана]