З новага года павялічыцца мінімальны заробак
З 1 студзеня 2026 года ў Беларусі павялічаць мінімальны заробак — ён складзе 858 рублёў. Адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.
Мінімалка павялічыцца на 18% (на 132 рублі) у параўнанні з цяперашнім узроўнем — 726 рублёў. Пры гэтым тэмпы росту сталі вышэйшыя, чым у мінулым годзе, калі мінімальны заробак павысілі на 16% (на 100 рублёў).
Паводле прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026 год, рэальныя грашовыя даходы насельніцтва павінны вырасці прыкладна на 4,8%, пры гэтым аплата працы займае ў іх структуры больш за 60%.
Чытайце таксама:
Стала вядома, колькі зарабляе Ксенія Санковіч
У Беларусі плануюць істотна зменшыць суму падарункаў, якая не абкладаецца падаткамі