БЕЛ Ł РУС

Аднаго з пацярпелых падчас выбуху на «Беларуськаліі» выпісалі на амбулаторнае лячэнне

6.11.2025 / 20:29

Nashaniva.com

Прэс-служба Мінздароўя паведаміла, што адзін з чатырох рабочых, якія пацярпелі ў Салігорску падчас выбуху на «Беларуськаліі» 31 кастрычніка, ужо выпісаны з Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска на амбулаторнае лячэнне.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Мінск-Навіны»

Астатнія тры пацыенты па-ранейшаму знаходзяцца ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтры БХМП Мінска, ім аказваецца ўсебаковая медыцынская дапамога. Двум людзям ужо правялі частковае выдаленне пашкоджаных тканак. Двое па-ранейшаму падключаныя да апарата ШВЛ, пры гэтым у дзяўчыны адзначаецца станоўчая дынаміка.

У бальніцы пастаянна праводзяцца кансіліумы спецыялістаў, у якіх удзельнічаюць прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама, кафедраў БДМУ і іншых устаноў. Пацыенты таксама былі пракансультаваныя галоўным пазаштатным інфекцыяністам Мінздароўя, загадчыкам кафедры БДМУ Ігарам Карпавым.

Чытайце таксама:

Аднаго з пацярпелых падчас выбуху на «Беларуськаліі» перавялі з рэанімацыі ў аддзяленне

Пасля выбуху на «Беларуськаліі» спецыялісты праверылі стан паветра ў рэгіёне

Стан чатырох чалавек, якія пацярпелі ўчора падчас надзвычайнага здарэння на «Беларуськаліі», стабільна цяжкі

Надзвычайнае здарэнне на «Беларуськаліі»: чатыры чалавекі з апёкамі ў бальніцы

Каментары да артыкула