БЕЛ Ł РУС

Прышчэпку ад віруса папіломы чалавека плануюць рабіць і хлопчыкам

7.11.2025 / 22:53

Nashaniva.com

Начальніца аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан паведаміла ў праграме БелТА, што ў Беларусі разглядаюць магчымасць увядзення прышчэпкі супраць віруса папіломы чалавека (ВПЧ) для хлопчыкаў. Цяпер такую вакцынацыю ўжо робяць дзяўчынкам.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле слоў чыноўніцы, прышчэпка можа быць уключаная ў нацыянальны каляндар прафілактычных прышчэпак, бо ВПЧ можа выклікаць сур’ёзныя захворванні не толькі ў жанчын (рак шыйкі маткі, іншыя анкалагічныя праблемы), але і ў мужчын. Таму вакцынацыя з’яўляецца важнай мерай прафілактыкі.

З 2025 года бясплатна пачынаюць прышчапляць дзяўчынак ва ўзросце 11 гадоў — менавіта гэты ўзрост выбраны па аналогіі з многімі іншымі краінамі. Гэта тлумачыцца тым, што вакцыну трэба рабіць да пачатку палавога жыцця, каб арганізм паспеў выпрацаваць устойлівы імунітэт супраць віруса.

Таксама ў Беларусі плануюць пашырыць праграму вакцынацыі і ахапіць дзяўчынак 12—13 гадоў.

Іна Карабан падкрэсліла, што ВПЧ перадаецца пераважна палавым шляхам. Калі заражэнне ўсё ж адбываецца, то ў некаторых выпадках вірус можа знікнуць самастойна праз 1—2 гады, але гэта бывае не заўсёды. Менавіта таму прафілактычная вакцынацыя да пачатку палавога жыцця лічыцца найбольш эфектыўнай.

Акрамя таго, прадстаўніца Мінздароўя нагадала, што дарослыя жанчыны таксама могуць зрабіць вакцыну ад ВПЧ — але ўжо на платнай аснове.

Чытайце таксама:

Якія прышчэпкі патрэбны дарослым, і з якой перыядычнасцю іх ставіць

Бясплатную прышчэпку ад віруса папіломы чалавека пачнуць рабіць неўзабаве. Вакцына ў Беларусь ужо паступіла

Бясплатная вакцынацыя беларусак ад віруса папіломы чалавека зноў адкладаецца

Вучоныя: 75% выпадкаў раку страўніка можна прадухіліць з дапамогай простага лекавання

«Лагістыка падводзіць». Калі беларусак пачнуць бясплатна прышчапляць ад віруса папіломы чалавека?

Каментары да артыкула