Здароўе22

Бясплатная вакцынацыя беларусак ад віруса папіломы чалавека зноў адкладаецца

Вакцына супраць віруса папіломы чалавека для бясплатнай вакцынацыі дзяўчат ва ўзросце 11 гадоў мусіла паступіць у арганізацыі аховы здароўя Беларусі яшчэ ў маі — тады Мінздароўя планавала забяспечыць усіх першай дозай вакцыны, а ў кастрычніку-лістападзе 2025‑га ўжо і другой. Але праз лагістычныя затрымкі гэтыя тэрміны пасунуліся — спачатку медыкі арыентавалі, што пачнуць прышчапляць у верасні, цяпер з няўпэўненасцю спадзяюцца на кастрычнік.

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: pixabay.com

Па афіцыйнай версіі Мінздароўя, гэта звязана з пытаннямі, якія ўзніклі да пастаўшчыка, з якім першапачаткова вяліся перамовы — цяпер ён у «чорным» спісе.

«Пастаўшчык прыняў абавязак паставіць вакцыну ў вызначаны тэрмін, аднак не выканаў яго. Улічваючы, што беларускія спецыялісты дагэтуль не атрымалі ад вытворцы інфармацыю пра праходжанне фінальнага кантролю якасці, які пацвярджае бяспеку вакцыны, прынята рашэнне аб разрыве кантракту і правядзенні новай працэдуры дзяржаўнай закупкі», — інфармавалі ў Міністэрстве.

Пасля гэтага пачаліся пошукі новага пастаўшчыка.

«Спадзяемся, дамова з іншым пастаўшчыком будзе падпісаная, і ў ідэале мы зможам пачаць вакцынацыю ў кастрычніку», — паведамілі журналісту «Нашай Нівы» як прыватнай асобе ў Віцебскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. «Так ці інакш, калі дзяўчына-падлетак была раней пастаўленая ў чаргу, яна будзе прышчэпленая. Таксама ўсе дзяўчынкі 2014 года нараджэння атрымаюць вакцыны бясплатна, яны тут у прыярытэце».

У заяўцы Мінздароўя на закупку лекавых сродкаў у 2025 годзе на вакцыну супраць віруса папіломы чалавека было запланавана выдаткаваць 12 066 615,52 рублёў.

Нагадаем, у свеце вакцынацыя ад ВПЧ пачалася ў 2006 годзе. Аўстралія адной з першых укараніла нацыянальную праграму вакцынацыі супраць ВПЧ. Больш за 125 краін свету ўключылі вакцыну ад ВПЧ у свае нацыянальныя праграмы імунізацыі дзяўчынак, а 47 краін — і хлопчыкаў. Сярод іх Літва, Польшча, Грузія, Казахстан, Узбекістан, Албанія і іншыя. У некаторых з гэтых краін вакцына цалкам бясплатная ці фінансуецца з бюджэту выключна для непаўнагадовых.

У Беларусі даўно ішло абмеркаванне, каб унесці вакцынацыю ад ВПЧ у нацыянальны каляндар прышчэпак і рабіць яе бясплатна. У 2024 годзе такое рашэнне нарэшце было прынятае для 11‑гадовых беларусак.

Каментары2

  • Аліна
    05.09.2025
    Дзякуй Богу. Пачытайце якія звесткі выйшлі ў новым рапарце Кэнэдзі, афіцыйна зацверджаныя новай адміністрацыяй прэзыдэнта. У тым ліку пра каронавірус.
  • Вось што адбылося днямі ў Амерыцы
    05.09.2025
    Паказанні РФК-малодшага ў Сенаце толькі што ўзрушылі інтэрнэт.
    «Нам хлусілі пра ўсё».

    Кэнэдзі правёў тры гадзіны, ВЫКРЫВАЮЧЫ ПРАЎДУ пра вакцыны і аўтызм, пра тое, як Цэнтры па кантролі і прафілактыцы захворванняў утойвалі інфармацыю пра шкоду ад вакцын, і чаму Трамп проста ЗВОЛНІЎ карумпаванае кіраўніцтва гэтых Цэнтраў.

    І ён назваў імёны — абвінаваціў сенатараў у карупцыі і ў тым, што яны атрымлівалі грошы ад фармацэўтычных кампаній.

    Спачатку РФК-малодшы раскрыў ПРАЎДУ пра тое, як фармацэўтычныя кампаніі ўтойвалі інфармацыю пра COVID-19:
    «Нам хлусілі пра ўсё».

    Дэмакраты абвінавацілі яго ў «палітызацыі» HHS, але ён сцвярджаў, што ўся афіцыйная гісторыя пра COVID-19 была хлуснёй.
    «Увесь працэс быў палітызаваны».
    «Нам хлусілі пра натуральны імунітэт».
    «Нам зноў і зноў казалі, што вакцыны прадухіляюць перадачу і заражэнне».
    «Гэта было няпраўдай».

    «Магчыма, самым вядомым навукоўцам у ACIP быў Марцін Кульдорф з Гарварда... і ён крытыкаваў абавязковыя бустэрныя прышчэпкі ў рамках праграмы COVID».

    «Прэзідэнт Байдэн прыйшоў да ўлады, увёў абавязковыя бустэрныя прышчэпкі, а потым звольніў двух высокапастаўленых чыноўнікаў FDA — доктара Грубера і доктара Краўзэ — за іх АДМОВУ падпарадкоўвацца афіцыйнай лініі па COVID-19».

    Пасля гэтага РФК-малодшы прыцягнуў да адказнасці сенатара Майкла Бенэта за яго АДМОВУ прызнаць сувязь паміж вакцынай ад COVID-19 і ўскладненнямі.
    «Вы кажаце, сенатар, што мРНК-вакцына ніколі не была звязана з міякардытам або перыкардытам у падлеткаў?»

    Сенатар Бенет: «Я толькі хачу сказаць, што людзі, якіх вы прызначылі ў гэты камітэт, пасля звальнення...»
    РФК: «Вы пазбягаеце адказу».

    РФК-малодшы таксама раскрыў ПРАЎДУ пра графік вакцынацыі CDC, у чым ні адзін дэмакрат не наважыўся б прызнацца:
    «Толькі адна з гэтых вакцын была пратэставаная супраць інэртнага плацебо».
    «Калі я быў дзіцем, мне зрабілі тры вакцыны... сёння дзеці атрымліваюць ад 69 да 92 вакцын».

    Вось галоўная рэформа, якую патрабуе РФК-малодшы:
    «Любая новая вакцына, перш чым яе ўхваляць, павінна прадэманстраваць бяспеку ў параўнанні з інэртным плацебо».
    «Мы правядзём назіральныя даследаванні існуючых вакцын, каб высветліць, ці звязаныя яны з эпідэміямі хранічных захворванняў».

    Сенатар Рон Джонсан скінуў найбуйнейшую «бомбу праўды» дня.
    Вы не ўбачыце гэтага ў карпаратыўных СМІ...

    Яго каманда мае больш за 8 мільёнаў старонак дакументаў пра ўтойванне COVID-19 фармацэўтычнымі кампаніямі.
    «Вось факты...»
    «Хтосьці ў федэральных агенцтвах аховы здароўя прызнаў, што быў сігнал пра міякардыт — і яго замаўчалі».
    «Яны не папярэдзілі грамадскасць. Яны не папярэдзілі лекараў. Гэта толькі адзін прыклад карупцыі і хлусні CDC».
    «VAERS паказвае, што па ўсім свеце ў VAERS было зарэгістравана 30 742 смерці, звязаныя з вакцынай супраць COVID-19».
    «9 252 з іх адбыліся ў дзень вакцынацыі або на працягу аднаго-двух дзён».
    «Гэта неабвержны доказ».

Цяпер чытаюць

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»24

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі адмоў у амерыканскіх візах атрымалі беларусы за мінулы год2

У Мінску зноў спыніліся тралейбусы і трамваі на некалькіх вуліцах

У Мінску адкрыўся фудхол з субтрапічным садам

У мінскім канфіскаце прадаюць рэдкі для Еўропы Nissan, ды яшчэ і з правым рулём. Колькі просяць?3

Ваню Сцяцэнку з Гродна нарэшце ўвялі даражэнны прэпарат

У Бабруйску каля «Белшыны» пасялілася сям'я курапатак ФОТАФАКТ2

Адкрыты гей стаў наймаладзейшым у гісторыі прэм’ер-міністрам Нідэрландаў15

У Вялікабрытаніі знайшлі мужчыну з трыма пенісамі — і ён мог пра гэта не ведаць2

Знік беларус, які працаваў у Польшчы. Неўзабаве яго знайшлі мёртвым

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»24

Сёстры Груздзевы драматычна расказалі, як іх выкінуў за дзверы міністр культуры Руслан Чарнецкі. «Як сабак»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць