БЕЛ Ł РУС

Трамп заявіў, што ЗША не будуць удзельнічаць у саміце G20 у ПАР

8.11.2025 / 12:36

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША паведаміў, што ў 2025 годзе ЗША не будуць удзельнічаць у саміце «Вялікай дваццаткі» ў Паўднёвай Афрыцы.

На сустрэчы з прэзідэнтам ПАР Сірылам Рамафосам у Белым доме Дональд Трамп дэманстраваў кадры пераследу белых фермераў у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. AP Photo/Evan Vucci

«Гэта абсалютны сорам, што саміт G20 праходзіць у Паўднёвай Афрыцы», — напісаў прэзідэнт ЗША на Truth Social.

Да апошняга моманту чакалася, што ЗША на гэтай важнай эканамічнай сустрэчы прадставіць віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс, піша Bild.

Трамп растлумачыў байкот сур’ёзнымі абвінавачваннямі ў адрас краіны-гаспадыні: ён зноў сцвярджае, што ў Паўднёвай Афрыцы забіваюць белых фермераў і адбіраюць у іх зямлю.

«Пакуль гэтыя парушэнні правоў чалавека працягваюцца, ні адзін прадстаўнік урада ЗША на саміце не ўдзельнічае. Я з нецярпеннем чакаю правядзення саміту G20 у 2026 годзе ў Маямі, Фларыда!», — працягнуў Трамп.

Чытайце таксама:

Трамп рэзка знізіў колькасць уцекачоў, якіх прымуць ЗША. Прыярытэт аддадуць белым паўднёваафрыканцам

«Страляй у бура». Што паказаў Дональд Трамп прэзідэнту Паўднёвай Афрыкі

Трамп правёў скандальную сустрэчу з прэзідэнтам ПАР. Яна нагадвала прыём у Белым доме Зяленскага

Каментары да артыкула