У наступным годзе будуць пашыраць мінскія могілкі «Лясныя»
У 2025 годзе ў Мінску плануюць завяршыць рамонт агароджаў трох могілак і пашырыць тэрыторыю яшчэ адных. Пра гэта расказаў дырэктар «Гардарбуда» Сяргей Панёў, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».
Могілкі «Лясныя». Фота: ritual-minsk.by
«Гардарбуд» — арганізацыя, якая займаецца рамонтам усіх аб'ектаў камунальнай формы ўласнасці, — паведаміў Сяргей Панёў. — У рамках упарадкавання Мінска мы таксама выступаем заказчыкамі ў рамонце агароджаў на могілках сталіцы, што існуюць. У 2025 годзе плануем скончыць рамонт агароджаў як мінімум трох, у ідэале, калі паспеем, чатырох».
Паводле словаў дырэктара «Гардарбуда», у 2024‑м прывялі да ладу агароджы трох могілак, у тым ліку і ў «Мінск-Міры».
«У 2026‑м маюць намер прыступіць да будаўніцтва адной з чэргаў могілак «Лясныя», тым самым павялічыўшы іх тэрыторыю», — заявіў Панёў.
Могілкі «Лясныя» размешчаныя за 4 кіламетры на паўднёвы ўсход ад МКАД недалёка ад вёскі Вялікі Трасцянец. Да іх будаўніцтва прыступілі ў 2020 годзе. Хаваць памерлых тут пачалі ў сакавіку 2021 года, тады адкрыўся ўчастак на 1,5 тысячы магіл.
Чытайце таксама:
У Парыжы праз латарэю разыгрываюцца месцы на могілках побач са знакамітасцямі
На Усходніх могілках адкрылі надмагільны помнік Змітраку Бядулю
Дзяды. Так выглядаюць у гэтую хвіліну віленскія могілкі Росы і беларускія магілы на іх ФОТЫ