Грамадства33

На Усходніх могілках адкрылі надмагільны помнік Змітраку Бядулю

3 лістапада на Усходніх могілках, як і было запланавана, адкрылі помнік вядомаму беларускаму пісьменніку Змітраку Бядулю, паведаміла БелТА.

Змітрок Бядуля (сапраўднае імя і прозвішча Самуіл Плаўнік) памёр у 1941 годзе падчас ваеннай эвакуацыі каля горада Уральск у Казахстане, дзе яго і пахавалі. У 2020 годзе прах пісьменніка вярнулі на радзіму і перапахавалі ў Мінску.

Тады ж Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры абвясціў збор сродкаў і конкурс сярод беларускіх скульптараў на стварэнне помніка. Перамогу атрымаў праект Сяргея Гумілеўскага.

Паводле слоў аўтара, у аснову кампазіцыі пакладзены вобраз каласоў, што хістаюцца на ветры. Форма помніка няроўная, зламана-пластычная — яна сімвалізуе няпросты лёс беларускіх літаратараў таго часу і шлях самога Бядулі.

На адкрыцці прысутнічаў і сын пісьменніка Яфім Плаўнік. Ён адзначыў, што помнік зроблены з густам і адпавядае месцу: 

«Ён такі, які павінен стаяць на могілках. Без усялякіх празмернасцяў. Ён сціплы і адначасова велічны».

Як паведаміла намесніца дырэктара па навуковай рабоце Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Алеся Кузняцова, падчас конкурсу камісіі доўга давялося вызначаць, якім павінен быць помнік. Скульптарам паказвалі матэрыялы і фотаздымкі з музейных архіваў.

Кузняцова падкрэсліла, што Змітрок Бядуля — адзін з найважнейшых беларускіх творцаў ХХ стагоддзя, удзельнік станаўлення нацыянальнай літаратуры і друку. Яна спадзяецца, што адкрыццё помніка зацікавіць людзей і натхніць іх зноў звярнуцца да яго твораў.

Каментары3

  • воля
    03.11.2025
    нарэшце будзе куды пакласцi кветкi
  • Якуб
    03.11.2025
    Добрая справа, ушанаваць славутага дзеяча на маскоу́скіх могілках
  • Ёсік
    03.11.2025
    "Покуль сонца не згасла, покуль сьвецяцца зоры, Беларусь не загіне, будзе жыць Беларусь" , - напісаў на шпалерах нехта з маладых паэтаў, якія зьбіраліся ў яго на кватэры для чытаньня і абмяркоўваньня паэзіі. Цудоўныя радкі, Жыве Беларусь!

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць