БЕЛ Ł РУС

У Партугаліі адмяняюць абарону для беларусаў, якія выехалі з Украіны падчас вайны

8.11.2025 / 20:12

Nashaniva.com

У Партугаліі адмянілі часовы абарончы статус для некаторых грамадзян Беларусі, якія прыбылі ва Украіну пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі і атрымалі тут часовы прытулак. Паводле інфармацыі выдання SIC Notícias, гэтыя асобы павінны добраахвотна пакінуць Партугалію цягам 20 дзён, інакш іх могуць дэпартаваць, піша «Еўрапейская праўда».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Некаторыя беларусы расказваюць, што пакінулі Беларусь яшчэ ў 2020 годзе праз удзел у пратэстах супраць рэжыму Лукашэнкі і баяцца арыштаў і пераследу ў выпадку вяртання.

«Я апублікавала шмат паведамленняў у сацыяльных сетках у падтрымку Украіны і супраць дыктатуры Лукашэнкі. Нас могуць арыштаваць толькі за лайк пад публікацыяй. А я рабіла публікацыі», — сказала беларуска Таццяна.

Ва Упраўленні ў пытаннях інтэграцыі, міграцыі і прытулку Партугаліі (AIMA) патлумачылі, што любы чалавек з часовым статусам, дарослы ці непаўналетні, можа атрымаць загад аб добраахвотным выездзе. Адзначаны нават прыклад дзіцяці: 10‑гадовай дзяўчынцы, якая нарадзілася ў Расіі ў сям’і ўкраінскіх бацькоў, нядаўна скасавалі часовы прытулак. Паводле адваката сям’і, установа палічыла, што дзіця можа вярнуцца ў краіну паходжання, бо там няма канфлікту.

Хоць у Еўрасаюзе працягнутае дзеянне Дырэктывы аб часовым абарончым статусе для ўкраінцаў да 4 сакавіка 2027 года, некаторыя дзяржавы паступова адмяняюць гэты статус для іншых замежнікаў, якія прыбылі з Украіны.

Чытайце таксама:

«Першыя гады чатыры было класна». Сеньёр, ужо грамадзянін Аўстраліі, расказаў, як там з айцішкай і павукамі

Беларускія сыравары просяць дапамагчы ім выкупіць ферму ў Польшчы. Раней яны трымалі кароў і коз пад Браславам

Польшча рэзка скараціла выдачу міжнароднай абароны замежнікам, у тым ліку беларусам

Былая палітзняволеная з Беларусі трапіла ў зборную Польшчы па футболе сярод эмігрантаў

Каментары да артыкула