Спорт11

Былая палітзняволеная з Беларусі трапіла ў зборную Польшчы па футболе сярод эмігрантаў

Былая беларуская палітзняволеная Марыя Бабовіч увайшла ў склад зборнай Польшчы па футболе сярод эмігрантаў, якая 15 кастрычніка выступіла на міжнародным турніры Unity Euro Cup у Нідэрландах, піша Most.

Марыя Бабовіч. Фота з яе архіва

Unity Euro Cup — футбольны турнір, арганізаваны сумесна УЕФА і Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (UNHCR). Яго мэта — інтэграцыя бежанцаў у мясцовыя супольнасці праз спорт. Гульні праходзяць у фармаце 7 на 7: кожная каманда складаецца з сямі бежанцаў і чатырох прадстаўнікоў краіны, якая іх прымае, пры гэтым у складзе павінна быць не менш за тры жанчыны.

У 2025 годзе турнір праходзіць з 14 па 16 кастрычніка ў Нідэрландах, у ім удзельнічаюць 18 каманд. У складзе зборнай Польшчы, акрамя палякаў, выступаюць прадстаўнікі Афганістана, Сірыі і Беларусі.

Каманда не здолела выйсці ў плэй-оф. Акрамя Марыі, за зборную Польшчы таксама гуляў адзін са стваральнікаў клуба «Пагоня» Антон Лагвінец.

Марыя Бабовіч займалася футболам на аматарскім узроўні яшчэ ў Беларусі, а пасля пераезду ў Польшчу аднавіла трэніроўкі.

«Ужо два гады я гуляю ў Etnoliga ў Польшчы, дзе выступаюць мігранты і мігранткі з розных краін свету. Чатыры месяцы таму даведалася пра турнір у Нідэрландах для мігрантаў, прайшла адбор і трапіла ў каманду. Два месяцы мы трэніраваліся — і адправіліся на спаборніцтвы», — расказвае Марыя.

Беларуска прызнаецца, што была ўражаная ўзроўнем арганізацыі і стаўленнем да ўдзельнікаў зборнай. Усім гульцам у Польшчы выдалі поўны камплект формы — як у нацыянальнай зборнай.

«Тое, што форму трэба вярнуць пасля турніру, мяне не хвалюе. Галоўнае — удалося выступіць на такім узроўні. Раней я нават марыць пра гэта не магла», — кажа Марыя.

Марыя Бабовіч была затрыманая 9 верасня 2020 года каля станцыі метро «Пушкінская» ў Мінску за надпіс на тратуары «Не забудзем». Спачатку супраць яе распачалі крымінальную справу па артыкуле 339 Крымінальнага кодэкса («Хуліганства, здзейсненае групай асобаў»). Праз некалькі дзён яе адпусцілі, але пазней зноў выклікалі ў міліцыю і азнаёмілі з пастановай па артыкуле 341.

Абвінавачанне пазней перакваліфікавалі на ч. 2 арт. 339 і ч. 2 арт. 218 КК («Наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці з буйной шкодай»), пасля чаго Марыю зноў затрымалі і пакінулі пад вартай у СІЗА Жодзіна да суда.

Суд Фрунзенскага раёна Мінска ў снежні 2020 года разглядаў справу разам з палітвязнем Максімам Паўлюшчыкам. Суддзя Аліна Касьянчык адмовілася ад абвінавачвання па ч. 2 арт. 218. У выніку Марыю 8 снежня 2020 года асудзілі на паўтары гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову — з адбываннем пакарання дома («хатняя хімія»). Не адбыўшы гэтага тэрміну да канца, яна пакінула Беларусь. 

Каментары1

  • Антон
    16.10.2025
    Ура! Шо ни дзень - новая история успеха! Вчера банщик, сення сборная эммигратау па футболе. Завтра - лучший сварщик under 30 в словакии?

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея13

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

Украінскія беспілотнікі атакавалі Самарскую вобласць. Пажар на Куйбышаўскім НПЗ1

Да Японіі набліжаецца магутны тайфун: улады заклікалі эвакуявацца двум мільёнам чалавек

Думаеце, птушыны памёт можна пакінуць да наступнага мыцця машыны? Ой не

Пачобут плануе вярнуцца ў Беларусь пасля паездкі ў ЗША, але не ведае, як павядуць сябе ўлады28

Менш стракатасці, больш зеляніны і сметніц. У Гомелі зацвердзілі дызайн-код

Медыя з тэлевізійнага пула Белага дома падтрымалі тэлеканал CNN у канфлікце з Трампам. Не застаўся ўбаку і Fox News8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея13

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць