БЕЛ Ł РУС

МАК збіраецца забараніць спартоўцам-трансгендарам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах

10.11.2025 / 19:4

Nashaniva.com

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) разглядае магчымасць забараніць трансгендарным спартоўкам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах на Алімпійскіх гульнях. Як паведамляе The Times, афіцыйнае рашэнне могуць аб'явіць у пачатку 2026 года, пасля публікацыі вынікаў навуковага даследавання пра фізічныя адрозненні паміж мужчынамі і жанчынамі.

Фота: МАК

Паводле крыніц выдання, даследаванне было прэзентаванае медыцынскім і навуковым дырэктарам МАК доктарам Джэйн Торнтан падчас закрытага пасяджэння мінулага тыдня.

Прадстаўнікі МАК у каментары BBC адзначылі, што «працоўная група працягвае абмеркаванне» і канчатковае рашэнне пакуль не прынятае, але СМІ мяркуюць, што вынікам можа стацца ўвядзенне поўнай забароны на ўдзел трансгендарных спартовак у жаночых катэгорыях.

Да гэтага МАК не вызначаў адзіных правілаў датычна ўдзелу трансгендараў, дазваляючы міжнародным спартовым федэрацыям самастойна распрацоўваць нормы. Аднак новая прэзідэнтка Міжнароднага алімпійскага камітэта Кірсці Ковентры заявіла, што МАК павінен узяць ініцыятыву на сябе і дамагчыся агульнага падыходу.

Раней шэраг міжнародных арганізацый — World Athletics, FINA, UCI і ICC — ужо забаранілі ўдзел трансгендарных спартовак у жаночых спаборніцтвах, калі пераход адбыўся пасля палавога выспявання.

Чытайце таксама:

Трамп забараніў трансгендарным спартсменкам удзельнічаць у жаночых спаборніцтвах

Міжнародная федэрацыя плавання ўводзіць катэгорыю для трансгендараў

Намеснік міністра спорту: Нас са сцягамі не дапускаюць, а замяняюць трансгендарамі

Пагроза для жаночага спорту? Чаму дэбют на Алімпіядзе першай спарстменкі-трансгендара выклікаў скандал

Каментары да артыкула