БЕЛ Ł РУС

Міністр замежных спраў Літвы абмеркаваў беларускае пытанне з Джонам Коўлам

10.11.2025 / 22:21

Nashaniva.com

10 лістапада міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс у Вашынгтоне сустрэўся з нядаўна прызначаным спецыяльным пасланнікам ЗША па справах Беларусі Джонам Коўлам. Пра вынікі гэтай сустрэчы паведаміла прэс-служба літоўскага МЗС.

Кястуціс Будрыс і Джон Коўл. Фота: urm.lt

Падчас сустрэчы Кястуціс Будрыс адзначыў, што, нягледзячы на захады, прынятыя Літвой і міжнароднай супольнасцю, беларускі рэжым працягвае гібрыдныя атакі супраць Літвы, чым стварае пагрозу бяспецы міжнароднай авіяцыі і павышае напружанасць у рэгіёне. Таму, паводле міністра, неабходна ўзмацняць ціск на рэжым і пашыраць санкцыі.

Таксама Будрыс паведаміў амерыканскаму дыпламату пра працяглыя парушэнні паветранай прасторы метэаралагічнымі шарамі і плыні нелегальнай міграцыі, падкрэсліўшы, што дзеянні Беларусі носяць наўмысны і варожы характар. Ён таксама падзякаваў ЗША за падтрымку і салідарнасць у сітуацыі з гібрыднымі атакамі з боку Беларусі.

Акрамя таго, бакі абмеркавалі ролю Беларусі ў падтрымцы расійскай агрэсіі супраць Украіны.

Чытайце таксама:

Лукашэнка анансаваў перамовы з дэлегацыяй ЗША

Ціханоўская назвала прызначэнне Коўла «абнадзейваючым крокам»

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Лукашэнка расказаў, як абмацюкаў амерыканцаў

Каментары да артыкула