Пошукі зніклага пад Беразіном хлопчыка яшчэ працягваюцца
У Бярэзінскім раёне працягваюцца пошукі зніклага 14‑гадовага Максіма Зяньковіча. Пра тое, што дзіця ўсё яшчэ не знойдзенае, паводле актуальнай на 21:00 панядзелка, 10 лістапада, інфармацыі паведаміў пошукава-выратавальны атрад «Анёл».
Фота: ПВА «Анёл»
У атрадзе патлумачылі, што пошукавая аперацыя праходзіць у кругласутачным рэжыме. З надыходам цёмнага часу сутак стала зразумела, што пошукі зніклага школьніка будуць праходзіць ужо трэцюю ноч запар.
Хлопчык знік раніцай 8 лістапада.
Таксама ў пошукавым атрадзе ў лічбах раскрылі дэталі пошукавай аперацыі, паведамляючы, што ў ёй задзейнічаныя звыш 120 добраахвотнікаў, больш за 400 супрацоўнікаў розных ведамстваў, 140 супрацоўнікаў лясгаса, а таксама больш за 100 пашукавікоў розных пошукава-выратавальных і кіналагічных атрадаў. На пошукі Максіма прыехалі таксама 17 эндурыстаў — прафесіяналаў у адным з відаў мотаспорту.
«Прыязджаюць яшчэ эндурысты і квадрацыклісты, пешыя групы. Прымяняюцца беспілотнікі. Мы не спыняемся. Мы працягваем», — пракаментавалі сітуацыю ў ПВА «Анёл».
Чытайце таксама:
У Бярэзінскім раёне другі дзень шукаюць хлопчыка з Мінска. Ён мае праблемы са здароўем
«Як скрозь зямлю праваліўся». Трэція суткі ідуць пошукі зніклага падлетка ў Бярэзінскім раёне
Падчас пошукаў хлопчыка ў Мінскай вобласці знік сабака-выратавальнік