Памянялі патрабаванні не толькі да бульбы, але і да яблыкаў
Прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падпісаў пастанову, у якой вызначылі абавязковыя патрабаванні да якасці і каліброўкі бульбы і яблыкаў, якія пастаўляюцца па дзяржзаказе.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: Слонімскі веснік
Пра змену патрабаванняў да бульбы раней паведамляла Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.
Якія менавіта патрабаванні вызначылі ў гандлёвых сетках да яблыкаў, у паведамленні ўрада не ўдакладнілі, а сама пастанова пакуль не апублікаваная.
Акрамя таго, дакумент змяніў тэрміны ўстанаўлення цэн на плодаагароднінную прадукцыю і забеспячэння заключэння дагавораў пастаўкі.
Таксама павялічылі па рэгіёнах аб'ёмы бульбы, капусты, буракоў, морквы і рэпчатай цыбулі, якія пастаўляюць са стабілізацыйных фондаў, на гэта міжсезонне.
Чытайце таксама:
У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу
Фейхоа за 50 рублёў і мандарыны «са смакам дзяцінства»: што прапануе Камароўка ў гэтыя выхадныя
Яблыкі па 7 рублёў, дурніцы — па 100. Якія цяпер цэны на Камароўскім рынку?