БЕЛ Ł РУС

У Беларусі пабудуюць яшчэ 10 смеццесартавальных комплексаў

12.11.2025 / 18:21

Nashaniva.com

Як паведаміў начальнік упраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксей Філановіч, комплексы плануецца ўзвесці ў буйных раённых цэнтрах з насельніцтвам больш за 80 тысяч чалавек у наступную пяцігодку, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Цяпер у краіне ўжо працуюць 10 заводаў па сартаванні смецця — у Мінску, абласных цэнтрах і буйных гарадах, такіх як Бабруйск, Баранавічы, Наваполацк і Орша. У раёнах створана 81 лінія ручнога сартавання для паперы, кардону, шкла, ПЭТ-бутэлек, поліэтылену і металу.

У апошнюю пяцігодку распрацоўка магутнасцяў ішла праз стварэнне рэгіянальных аб’ектаў, якія аб’ядноўваюць некалькі раёнаў. Напрыклад:

У 2025 годзе ўведзены ў эксплуатацыю рэгіянальны аб’ект для Бабруйскай зоны і для Мінска (Мінскі смеццеперапрацоўчы завод). На фінальнай стадыі будаўніцтва знаходзяцца аб’екты ў Гомелі, Наваполацку і Ваўкавыскім раёне.

Міністэрства таксама падкрэслівае, што мадэрнізацыя сістэмы збору і вывазу смецця будзе рабіцца праз пашырэнне раздзельнага збору адкідаў, уключаючы сельскія населеныя пункты і прыватны сектар. Асаблівая ўвага надаецца збору небяспечных адкідаў — ртутных лямпаў, электронікі, батарэек і пратэрмінаваных лекаў.

За дзевяць месяцаў бягучага года было сабрана каля 691 тысячы тон такіх адкідаў, што складае 71,3% ад гадавога плана. Найбольш — у Мінску і Гомельскай вобласці.

Чытайце таксама:

У Мінску будуць іншыя кантэйнеры для смецця — што памяняецца

Як сартаваць пакеты, кубачкі з-пад ёгурту, тэтрапак — парады дырэктара мінскага смеццесартавальнага завода

Пад Мінскам пачаў працаваць смеццеперапрацоўчы завод

Смеццевыя палігоны ў Беларусі амаль цалкам вычарпалі свой рэсурс. Што будзе далей з адходамі?

Зараз у Мінску смецце трэба выкідаць па-новаму

Каментары да артыкула