Грамадства44

Зараз у Мінску смецце трэба выкідаць па-новаму

З сакавіка ў Мінску змяніліся правілы раздзельнага збору смецця (другасных матэрыяльных рэсурсаў).

З сакавіка ва ўсіх раёнах сталіцы раздзельны збор другасных матэрыяльных рэсурсаў (ДМР) на дваровых тэрыторыях ажыццяўляецца па-новаму, пішуць Мінск-навіны.

Цяпер усе віды ўпакоўкі з паперы і кардону, пластыку, шкла і металу можна будзе выкідваць у змяшаным выглядзе ў кантэйнеры для збору ДМР, устаноўленыя ў дварах. На іх з’явяцца адпаведныя налепкі.

Раней размешчаныя спецыяльныя кантэйнеры для шкла застануцца на месцы.

— Як паказвае практыка, у іх мінімум старонніх адходаў, што дазваляе адразу адвозіць шклабой на перапрацоўку, — адзначыла Анастасія Вераб’ёва — намесніца генеральнага дырэктара па добраўпарадкаванні і санітарным утрыманні жыллёвага фонду Мінскай гарадской жыллёвай гаспадаркі.

— Па выніках 2024 года з усяго сабранага аб’ёму ДМР пасля сартавання на перапрацоўку накіроўвалася толькі каля 20 %.

Чаму так мала адкідаў ідзе на перапрацоўку?

Па словах спецыялісткі, мінчукі часта выкідваюць у спецыяльныя кантэйнеры не толькі другасную сыравіну, але і звычайнае смецце, а таксама матэрыялы, падобныя да другасных, але непрыдатныя для перапрацоўкі.

Напрыклад: шпалеры, фотапаперу, упакоўку ад яек, сурвэткі, клеючую стужку, падгузнікі, мяккія ўпакоўкі ад маянэзу і кетчупу, канцылярскія вырабы, аднаразовы посуд.

Падобныя адкіды трэба класці ў кантэйнеры для цвёрдых камунальных адходаў (ЦКА).

Дарэчы, частку змесціва кантэйнераў для ЦКА таксама адразу не адпраўляюць на палігон, а вязуць на сартавальную лінію, каб загрузіць магутнасці па поўнай.

Каментары4

  • Stork
    05.03.2025
    Бедарус беспрацоуны з ЕЗ, будуць й беларусы сартыраваць, проста яшчэ не навучыліся й ўмовы ня лепшыя. У Швэцыі, да прыкладу, дзяцей яшчэ ў садку вучаць як правільна сартыраваць сьмецьце.
  • Бедарус беспрацоуны з ЕЗ
    05.03.2025
    Stork, навошта мне яго сартыраваць? Я не хачу каб у мяне быу швецки абсесиуна кампульсиуны разлад, каб я бутэлечки адмывау ад наклеек, а гэтыя наклейки сабирау потым у адзины кантейнер для паперы.
  • Аляксандр
    06.03.2025
    Не ведаю нават, навошта я гэта чытаў, калі я ў Вільні

Цяпер чытаюць

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей3

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла амерыканская актрыса Хейдэн Панецьер, былая нявеста баксёра Уладзіміра Клічко2

Аперацыю па эвакуацыі загінулых у Кыргызстане альпіністаў пакуль адклалі

Сотні мігрантаў запатрабавалі даць ім прытулак у іспанскай Сеуце4

Да «Дажынак» у Беларусі зрабілі гіганцкую фігуру жанчыны з саломы33

Беларуса, які працаваў у нямецкай паліцыі, пазбавілі пенсіі — бо вазіў кантрабандай цыгарэты з Беларусі на дыпламатычным аўто7

У Грузіі цягнік насмерць збіў беларуса3

Пасланнік Трампа Кушнер сустрэўся з лідарам ХАМАС1

Тры стравы і больш паўфабрыкатаў. Як зменіцца харчаванне ў школах Мінска

Камандуючы ВПС: Колькасць замежных войскаў ля межаў Беларусі зменшылася, з краінамі НАТА ідзе ўзаемадзеянне4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей3

Даляр зноў па тры рублі. Чаму так адбываецца і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць