БЕЛ Ł РУС

Егіпет збіраецца амаль удвая павялічыць цэны на свае візы

14.11.2025 / 18:4

Nashaniva.com

У Егіпце можа істотна павысіцца кошт уязных віз — з цяперашніх $25 да прыкладна $45. Парламент краіны ўжо падтрымаў адпаведныя папраўкі, хоць канчаткова закон яшчэ не прыняты, паведамляе выданне Egypt Today.

Здымак ілюстрацыйны. Крыніца: vecteezy.com

Паводле праекта закона, Міністэрства замежных спраў Егіпта зможа браць дадатковы збор да $20 за афармленне любых уязных, транзітных або консульскіх віз як у самім Егіпце, так і ў пасольствах за мяжой. Менавіта гэты новы збор і можа павялічыць агульную цану візы амаль удвая.

Апошні раз кошт егіпецкіх візаў падымалі ў 2014 годзе: тады аднаразовая віза падаражэла з $15 да $25. У 2017‑м павысілі кошт шматразовых віз — з $35 да $60. Таксама ёсць пяцігадовая шматразовая віза, якая каштуе $700.

Федэрацыя турыстычных палат Егіпта звярнулася да прэм’ер-міністра і міністра турызму з просьбай не дапусціць прыняцця закона, бо такое падаражанне можа адмоўна паўплываць на турыстычны сектар.

Егіпет ужо шмат гадоў з'яўляецца адным з папулярных турыстычных кірункаў і для жыхароў Беларусі. 

Чытайце таксама:

Палёт з Мінска ў Егіпет цяпер будзе карацейшы амаль на цэлую гадзіну. Але ляцець будуць бліжэй да лініі фронту

Аксамітны сезон: дзе можна адпачыць і колькі давядзецца патраціць

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст

Больш за палову беларускіх турыстаў ездзяць парамі

Кейс Котава зноў актуалізаваў пытанне, куды небяспечна ехаць беларусам, якія асцерагаюцца пераследу

Каментары да артыкула