БЕЛ Ł РУС

У Польшчы афіцыйна падпісалі распараджэнне аб адкрыцці памежных пунктаў з панядзелка

14.11.2025 / 19:40

Nashaniva.com

Польшча афіцыйна абвясціла, што 17 лістапада адновіць работу памежных пунктаў «Кузніца» і «Баброўнікі» (з беларускага боку «Бераставіца» і «Брузгі») на мяжы з Беларуссю. Адпаведнае распараджэнне падпісаў міністр унутраных спраў і адміністрацыі.

Здымак ілюстрацыйны. Крыніца: «Наша Ніва»

У міністэрстве адзначаюць, што міграцыйны ціск з боку беларускіх і расійскіх спецслужбаў працягваецца, аднак Польшча цяпер мае магчымасць надзейна кантраляваць рух людзей і грузаў праз мяжу. Паводле ацэнкі прэм’ер-міністра Дональда Туска, плюсы адкрыцця пунктаў для мясцовых жыхароў і бізнэсу перавышаюць магчымыя рызыкі.

Пры гэтым Варшава падкрэслівае: калі для бяспекі з’явяцца новыя пагрозы, КПП зноў могуць закрыць.

Памежны пункт «Кузніца» («Брузгі») адновіць пропуск пасажырскага транспарту, акрамя аўтобусаў. «Баброўнікі» («Бераставіца») будуць адкрытыя для аўтобусаў і грузавікоў, зарэгістраваных у краінах ЕС, ЕАСТ, ЕЭП і Швейцарыі.

Дональд Туск таксама заявіў, што гэтае рашэнне нібыта ніяк не звязана з палітычнымі перамовамі з уладамі Беларусі.

Чытайце таксама:

Ціханоўская: Я вітаю планы Польшчы адкрыць памежныя пераходы

Чэргаў на мяжы цяпер не будзе? Чаго чакаць ад адкрыцця «Брузгоў» і «Бераставіцы»

Польшча адкрывае два пераходы на мяжы з Беларуссю, але пакуль з вялікімі абмежаваннямі

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады

Каментары да артыкула