БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пагаварыў па тэлефоне з Пуціным

15.11.2025 / 20:27

Nashaniva.com

Пра факт размовы паведаміла прэс-служба Лукашэнкі.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на Валааме 1 жніўня 2025 года. Скрыншот з відэа

Як сцвярджаецца, прадметам размовы стала развіццё двухбаковых адносін, у тым ліку новыя перспектыўныя праекты.

Сярод іншага было закранута пытанне будаўніцтва новага энергаблока на беларускай АЭС у Астраўцы, таксама абгаворваліся «пытанні абароны і бяспекі».

«Асобна спыніліся на сітуацыі, якая складваецца на мяжы Саюзнай дзяржавы», — падкрэслівае прэс-служба Лукашэнкі.

Больш падрабязна на гэтыя тэмы Пуцін і Лукашэнка дамовіліся паразмаўляць падчас саміту Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы ў Бішкеку, прызначанага на канец лістапада.

Чытайце таксама:

Нарада па сітуацыі на мяжы з ЕС прайшла без удзелу Лукашэнкі

МЗС: Беларусь вітае рашэнне Польшчы аб аднаўленні двух пунктаў пропуску

«Лукашэнка-стайл». Генпракурор Польшчы выйшаў публічна пасячы дровы і даў нагоду для кпінаў

Прэм'ер Літвы: Мы чакаем першага кроку ад Мінска

Каментары да артыкула