БЕЛ Ł РУС

Найменшы ў самым маленькім касцёле: у Беларусі з'явіўся новы арган

18.11.2025 / 18:49

Nashaniva.com

У Беларусі з'явіўся новы арган — ён устаноўлены ў каталіцкім храме святога Валянціна ў Смалявічах. Упершыню інструмент загучаў на нядзельнай святой імшы 16 лістапада, паведаміў на сваёй старонцы арганазнаўца Аляксандр Бурдзялёў, аўтар і мастацкі кіраўнік штогадовага фестывалю Ars Magna Organi. Пра гэта піша выданне Katolik.life.

Фота: facebook.com/aleksandr.burdelev

«Мабыць, у Беларусі гэта самы маленькі касцёл з духавым арганам і самы маленькі спраўны арган. Для невялікага аб'ёму касцёла гэтага інструмента больш чым дастаткова. Ён добра пасуе для суправаджэння імшы і для акампанементу і генерал-басу ў ансамблевых спалучэннях», — пракаментаваў падзею Аляксандр Бурдзялёў.

Інструмент выраблены нямецкай фірмай Paschen. Ён не новы і быў дастаўлены ў Смалявічы разабраным, а пасля яго змантавалі.

Смалявіцкі касцёл святога Валянціна, дарэчы — адзіны храм у Беларусі з такім нябесным апекуном.

Пасля таго, як у ліпені арган з'явіўся ў касцёле ў Лагішыне Пінскага раёна, інструмент у Смалявічах стаў, імаверна, 125-м дзейным арганам у Беларусі.

Чытайце таксама:

У Лагішыне ўрачыста асвяцілі падораны Радаславам Сікорскім арган

Ксёндз у Беняконях трымае 300 індыкоў, кур і перапёлак

Апублікавалі праект новага касцёла ў Магілёве

Як прасоўваецца рэканструкцыя Чырвонага касцёла ў Мінску ФОТАФАКТ

Каментары да артыкула