Лукашэнка даў беларускае грамадзянства 224 іншаземцам
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прыняцці ў беларускае грамадзянства 224 чалавек, у тым ліку 16 непаўналетніх.
Фота ілюстрацыйнае
Новыя грамадзяне — выхадцы з 17 краін, сярод якіх Арменія, Егіпет, Казахстан, Латвія, Малдова, Расія, Турцыя, Узбекістан. Найбольшая частка — людзі, якія пераехалі з Украіны.
Гэтыя людзі працуюць у розных сферах: адукацыі, сферы абслугоўвання, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве і іншых напрамках. Сярод іх — доктар і кандыдат навук, якія выкладаюць у буйным беларускім універсітэце.
У той жа час некаторым заяўнікам, як паведамляецца адмовілі — яны нібыта неаднаразова парушалі заканадаўства.
У верасні паводле такога самага ўказа беларускія пашпарты атрымалі 323 чалавекі, у ліпені — 245 чалавек, у сакавіку — 311.
Чытайце таксама:
У Беларусі дазволяць удзельнічаць у перапісе насельніцтва з 15 гадоў
Польшча адмяніла забарону на ўезд для Аляксандра Машэнскага. У яго знайшлося грамадзянства Кіпра
Ціханоўская і Марыніч звярнуліся да ўрада Партугаліі з просьбай дапамагчы беларускім імігрантам