БЕЛ Ł РУС

Перамовы спецпасланніка ЗША і кіраўніка офіса Зяленскага адмянілі

19.11.2025 / 10:18

Nashaniva.com

Перамовы спецпасланніка Трампа Стыва Уіткафа і кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Андрэя Ермака павінны былі прайсці 19 лістапада ў Турцыі.

Андрэй Ярмак. Фота: AP

Журналіст The Economist Олівер Кэрал напісаў у X, што сустрэчу адмянілі: «Перамовы Уіткафа і Ермака, якія павінны былі прайсці заўтра ў Турцыі, адменены. Мне сказалі, што Уіткаф мог нават не ведаць, у які скандал ён можа ўляпацца, калі згаджаўся на гэтую сустрэчу»,

Кэрал не ўдакладніў, пра які скандал ідзе гаворка. Магчыма, ідзе гаворка пра раскрыццё маштабнай карупцыйнай схемы ў украінскай энергетыцы вакол «Энергаатама», паведамляе «Дождь».

«Украінская праўда» пісала, што пасля расследавання ключавыя прадстаўнікі ўлады, набліжаныя да прэзідэнта, рэкамендуюць Зяленскаму звольніць Ермака.

Дырэктар антыкарупцыйнага бюро Украіны раней заявіў, што не можа ні пацвердзіць, ні абвергнуць магчымую датычнасць Ермака да ўдзелу ў схеме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула