БЕЛ Ł РУС

Блогер спрабаваў расплаціцца памятнай банкнотай наміналам 80 рублёў. Ці атрымалася?

19.11.2025 / 23:14

Nashaniva.com

Вядучы інтэрнэт-часопіса Utka.by прайшоўся па крамах з памятнай купюрай наміналам у 80 рублёў і паспрабаваў ёю расплаціцца. Рэакцыю касіраў ён здымаў на відэа, піша Blizko.by.

Скрыншот з відэа

Як аказалася, браць гэту купюру прадаўцы адмаўляліся. Хтосьці ўвогуле сказаў, што гэта не беларускія грошы, а ў іншым выпадку выклікалі ахову.

Варта адзначыць, што выпушчаныя ў абарачэнне банкноты наміналам 80 рублёў з'яўляюцца законным плацежным сродкам і абавязковыя да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў. Таму такой купюрай можна расплачвацца ў крамах і тэарэтычна атрымаць ёю рэшту.

Аднак з улікам таго, што адпускная цана на памятную банкноту «80 год Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне» наміналам 80 рублёў устаноўленая ў памеры 120 рублёў, то наўрад ці гэтая купюра можа трапіць у якасці рэшты ў краме. Хіба толькі калі б яе ўзялі ў якасці аплаты ў блогера.

Чытайце таксама:

«Прадалі 1647 купюр за 3 дні». Ажыятаж вакол памятнай банкноты Нацбанка не сціхае

З'явілася новая партыя беларускіх 80‑рублёвых банкнот

Беларускую банкноту ў гонар 80‑годдзя Перамогі ўжо за вялікія грошы перапрадаюць на eBay

Побач з Нацбанкам выстраілася вялікая чарга. Хтосьці нават стаяў усю ноч

На памятнай банкноце да гадавіны Перамогі змясцілі неіснуючую беларускую славутасць

Нацбанк выпусціць незвычайную банкноту наміналам 80 рублёў

Каментары да артыкула