Грамадства33

«Прадалі 1647 купюр за 3 дні». Ажыятаж вакол памятнай банкноты Нацбанка не сціхае

Каля будынка Нацыянальнага банка зноў назіраецца ажыятаж — людзі масава набываюць юбілейныя банкноты, выпушчаныя да 80-годдзя перамогі над нацысцкай Германіяй, піша «Смартпрэс».

Скрыншот з відэа Нацбанка

У прэс-службе Нацбанка паведамілі, што толькі за тры дні прадалі 1647 купюр на агульную суму амаль 198 тысяч рублёў.

Памятная банкнота наміналам 80 рублёў прадаецца па цане 120 рублёў. Першую партыю раскупілі вельмі хутка, таму з 11 чэрвеня завезлі другую.

Купюра выкананая ў ружовым колеры. На пярэднім баку намаляваны манумент «Мужнасць» у Брэсцкай крэпасці, а на зваротным — рука маці з дзіцем, нацыянальны арнамент, «Вароты Мінска» і яблыневы цвет. Усяго надрукавана 80 тысяч такіх банкнот.

Акрамя таго, у продаж паступілі памятныя манеты, таксама прысвечаныя таму ж юбілею. Сярод іх:

  • срэбраная манета наміналам 20 рублёў (тыраж — 2500 штук);
  • медна-нікелевая манета наміналам 1 рубель (тыраж — 5000 штук).

Калекцыянеры працягваюць стаяць у чэргах, каб атрымаць гэтыя эксклюзіўныя экзэмпляры.

Каментары3

  • 130369
    16.06.2025
    Яны будуць пасля даражэй прадаыацца. Улічваючы тыраж абмежаваны і гэта адзіная нерэгулярная банкнота
  • Безнес от Лукавого
    16.06.2025
    Купи у меня 10 копеек за 20 копеек.
  • Грошык
    16.06.2025
    Калі ажыятаж, то тыраж купюр трэба павялічыць. І значна! А калі ўсё не раскупяць, то няхай НБ РБ пусціць іх у абарот :)

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

Супрацоўнікам беларускіх кампаній забаранілі карыстацца Claude для працы нават за мяжой48

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт12

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне4

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць