БЕЛ Ł РУС

Цераз Прыпяць пабудуюць цалкам новы мост

20.11.2025 / 20:28

Nashaniva.com

Новы аўтамабільны мост цераз Прыпяць павінен з'явіцца паміж Лунінецкім і Столінскім раёнамі, а ягонае будаўніцтва плануюць завяршыць да 2030 года. Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале генеральны дырэктар РУВП «Граніт», член Савета Рэспублікі Эдуард Гаўрылковіч.

Цяпер для злучэння праз Прыпяць Лунінецкага і Столінскага раёнаў існуе паромная пераправа. Фота: Media-Polesye

Эдуард Гаўрылковіч згадаў пра меркаванае будаўніцтва новага моста пры каментаванні нядаўняй нарады ў Аляксандра Лукашэнкі, прысвечанай комплекснай праграме развіцця раёнаў Прыпяцкага Палесся на перыяд да 2030 года:

«Гэта прарыў для лагістыкі, эканомікі і штодзённага жыцця тысяч сем'яў», − напісаў Гаўрылковіч пра новы меркаваны мост.

У плане развіцця транспартнай інфраструктуры гэтага рэгіёну Беларусі сенатар таксама адзначыў капітальны рамонт аўтадарог, уключаючы трасу Р-105 Ганцавічы — Лагішын і рэканструкцыю мастоў праз рэкі Случ, Убарць і пойму Сцвігі.

Чытайце таксама:

На новым мосце ў Мазыры, які адкрываў Лукашэнка, падсвятленне пратрымалася толькі некалькі дзён

Служба бяспекі Лукашэнкі не пускала простых мазырчукоў на мост цераз Прыпяць, пакуль той яго адкрываў

Лукашэнка ў Мазыры адкрыў абноўлены мост цераз Прыпяць

Як выглядае ў Мазыры мост праз Прыпяць, будаўніцтва якога завяршаецца ФОТЫ

Лукашэнка абурыўся, што вада з Прыпяці цячэ ва Украіну

Каментары да артыкула