БЕЛ Ł РУС

У Дортмундзе затрымалі беларуску з какаінам

25.11.2025 / 16:15

Nashaniva.com

У нямецкім горадзе Дортмундзе затрымалі грамадзянку Беларусі, у якой знайшлі какаін, піша Reform.news.

Фота: @polizeiberlin

Паводле паведамлення presseportal.de, 24 лістапада паліцыя правяла праверкі людзей, якія могуць быць звязаныя з мясцовым наркабізнэсам.

У цэнтры горада ў жанчыны знайшлі расфасаваны для продажу какаін і некалькі сотняў еўра наяўнымі ў купюрах, якія часта выкарыстоўваюць наркадылеры.

Таксама высветлілася, што беларуска знаходзілася ў Германіі без неабходных дакументаў. Жанчыне ўжо выставілі адпаведныя абвінавачанні.

Чытайце таксама:

Двум беларусам пагражае ў Польшчы да 20 гадоў турмы

У Польшчы падлетак з газавым балончыкам напаў на двух беларусаў

У Дрэздэне 17‑гадовы беларус пабіўся з паліцыяй

Каментары да артыкула