Свет99

У Польшчы падлетак з газавым балончыкам напаў на двух беларусаў

У польскім горадзе Плонск 16‑гадовы падлетак напаў на двух беларусаў, выкарыстоўваючы газавы балончык. Падчас вобшуку ў яго доме паліцыя знайшла каля 400 грамаў амфетаміну, паведамляе паліцыя Мазавецкага ваяводства.

Фота: mazowiecka.policja.gov.pl

Здарэнне адбылося ўвечары 10 кастрычніка. Двое беларусаў — 53 і 35 гадоў — размаўлялі на вуліцы па-руску. Да іх падышлі трое падлеткаў і спыталі, хто яны па нацыянальнасці. Даведаўшыся, што перад ім беларусы, адзін з хлопцаў заявіў, што «такіх не любяць», пасля чаго распыліў у іх бок слёзатачывы газ і ўдарыў аднаго з мужчын балончыкам па галаве.

На месца прыбылі паліцыя і хуткая дапамога. Пацярпелага даставілі ў бальніцу. Нападніка хутка знайшлі — ім аказаўся мясцовы 16‑гадовы жыхар. Яго затрымалі і дапыталі. Справу перададуць у суд па справах непаўналетніх. Падлетку выстаўленыя абвінавачанні ў абразе грамадзян Беларусі па нацыянальнай прыкмеце і ў парушэнні іх недатыкальнасці.

Падчас вобшуку ў доме падлетка паліцыя знайшла пакет з белым парашком — амаль 400 грамаў амфетаміну. 46‑гадовы бацька хлопца спачатку сцвярджаў, што не ведае, што гэта, але пазней прызнаўся, што наркотыкі належаць яму. Мужчыну арыштавалі, а дзяцей перадалі пад апеку сваякоў.

Каментары9

  • блытаніна
    16.10.2025
    Беларусы размаўлялі па-руску? На мове Скарыны? Ці ўсё ж такі на расейскай мове, мове нашчадкаў маскавітаў?
  • ЎІЎ
    16.10.2025
    Мараль, нападнік павінен быць асуджаны. Але пры аказіі чарговы раз усплывае праблема, што беларусы нават за мяжой не могуць жыць без базы русского мира якой з'яўляецца расейская мова. Нават у моцна антырасейскай Польшчы. У краіне, дзе ўмоўна Пуцін і Лукашэнка ды цэлы аўтарытарна-таталітарны апарат не прымушаюць размаўляць на іх расейскай мове.
  • Стая гиен
    16.10.2025
    Мараль, может дело не в языке, а в польском мире, которым тут восхищаются некоторые псевдобелорусы

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе12

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць