Трамп паслаў Уіткафа ў Маскву размаўляць з Пуціным
«За апошні тыдзень мая каманда дамаглася вялізнага прагрэсу ў пытанні спынення вайны паміж Расіяй і Украінай», — напісаў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social. Па яго словах, засталося толькі некалькі пунктаў з мірнага плана, па якіх існуюць рознагалоссі.
Дональд Трамп і ягоны спецпрадстаўнік Стыў Уіткаф. Фота: The White House
«За мінулы тыдзень мая каманда дамаглася вялізнага прагрэсу ў пытанні заканчэння вайны паміж Расіяй і Украінай (вайны, якой ніколі не было б, калі б я быў прэзідэнтам!). У мінулым месяцы загінула 25 000 салдат. Арыгінальны план міру з 28 пунктаў, распрацаваны ЗША, быў дапрацаваны з улікам дадатковай інфармацыі з абодвух бакоў, застаецца толькі некалькі пунктаў рознагалосся», — напісаў Трамп.
Таксама ён заявіў, што даручыў свайму спецыяльнаму прадстаўніку Стыву Уіткафу паехаць у Маскву для перамоў з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Міністр арміі ЗША Дэн Дрыскал паралельна з гэтым, як піша Трамп, сустрэнецца з украінскім бокам.
«Мяне праінфармуюць пра дасягнуты прагрэс. Спадзяюся, я сустрэнуся з прэзідэнтам Зяленскім і прэзідэнтам Пуціным найбліжэйшым часам, але толькі калі пагадненне аб спыненні гэтай вайны будзе канчатковым або будзе знаходзіцца на завяршальнай стадыі», — дадаў Трамп.
Чытайце таксама:
«Кааліцыя ахвотных» абмяркуе гарантыі бяспекі Украіне
Зяленскі гатовы сустрэцца з Трампам у амерыканскі Дзень падзякі
Украіна пагадзілася абмежаваць армію да 800 тысяч чалавек
У ЗША заявілі, што Украіна пагадзілася з мірным планам Трампа