Свет2222

Украіна пагадзілася абмежаваць армію да 800 тысяч чалавек

Украіна выказала гатоўнасць абмежаваць колькасць сваіх Узброеных сіл 800 тысячамі вайскоўцаў для дасягнення міру з Расіяй у рамках мірнага плана ЗША, паведамілі Financial Times высокапастаўленыя чыноўнікі, блізкія да прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Па іх словах, у ліку нявырашаных пытанняў засталіся тэрытарыяльныя, а таксама гарантыі бяспекі з боку амерыканцаў.

Фота ілюстрацыйнае

Да ўварвання Расіі ўкраінская армія налічвала каля 250 тысяч байцоў, а цяпер — 880 тысяч. Нават пры скарачэнні яна застанецца найбуйнейшай у Еўропе.

Расія на перамовах у Стамбуле ў 2022 годзе патрабавала, каб колькасць УСУ зрэзалі да 85 тысяч вайскоўцаў у мірны час.

Раней стала вядома, што Украіна пагадзілася з планам ЗША аб завяршэнні вайны з Расіяй. Амерыканскі чыноўнік заявіў CBS News, што засталіся толькі «нязначныя дэталі, якія неабходна ўдакладніць».

Каментары22

  • .
    25.11.2025
    Сдают Украину
  • Ну-ну
    25.11.2025
    Не, ну раз Украіна захацела падпісаць гэты кал, то, вядома, масковія ну ўжо даклааадна пагодзіцца заключыць ляпідарна геніяльную мірную зьдзелку. Масковія ж заўжды была слынная з таго, што яна падпісвала мірныя пагадненьні. І яшчэ яна будзе яго дужа-дужа прытрымлівацца, бо хто як не масковія заўжды славіўся філігранным выкананьнем міжнародных дамоваў? Як вядома, усе папярэднія дамовы масковіі і Ўкраіны, пачынаючы ад пагадненьня наконт Тузлы і заканчваючы Харкаўскімі, масковіяй заўжды шанаваліся.
  • Nk
    25.11.2025
    Гэта самы просты пункт, на які можна было пагадзіцца.
    З гісторыі добра вядома як гэтыя абмежаванні абыходзілі Японія і Германія пасля Другой Сусветнай.

    Самы добры пункт, дзе рускія могуць прадаць насельніцтву як перамогу, а украінцы нібыта зробяць выгляд чшьо пагадзіліся.

Цяпер чытаюць

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Усе навіны →
Усе навіны

Кітай абваліў сусветны рынак раскошы на 250 мільярдаў еўра. Louis Vuitton, Gucci і Hermès перажываюць цяжкія часы1

У мінскім дзевяціпавярховіку адбыўся выбух газу

Навукоўцы аднавілі твар чалавека, які жыў 315 тысяч гадоў таму6

Уладальнікам «Залатога мяча» 2026 года стаў Гары Кейн3

Сербская тэлекампанія папрасіла ў гледачоў прабачэння, што шмат гадоў дурыла ім галовы19

Слоўнік Dictionary.com назваў слова 2026 года. Што такое максінг?2

У Петрыкаўскім раёне знішчаюць яшчэ адну савецкую мазаіку2

«У дзяўчыны быў дыпламатычны імунітэт — ад расійскай амбасады». Як агенты спрабавалі трапіць на канферэнцыі з удзелам беларусаў2

У мінскім метро патлумачылі прынцып працы аўтаматычных дзвярэй на Зеленалужскай лініі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

«Хлопцы паднеслі мае сумкі — і тут жа паехалі ў ШІЗА». Бабарыка расказаў, як яму стваралі ў турме невыносныя ўмовы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць