БЕЛ Ł РУС

Пярцоў прапанаваў увесці даплаты да заробкаў для прапагандыстаў, якія трапілі пад санкцыі

27.11.2025 / 19:15

Nashaniva.com

Калі хтосьці з прапагандыстаў трапляе пад заходнія санкцыі, можна ўводзіць яму надбаўку да заробку, заявіў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Уладзімір Пярцоў на з'ездзе праўладнага Беларускага саюза журналістаў, які цяпер праходзіць у Мінску.

Прапагандыст Ігар Тур, уключаны ў санкцыйны спіс Еўрасаюза. Фота: сацыяльныя сеткі

Уладзімір Пярцоў паабяцаў са свайго боку лабіраваць, каб гэтую норму ўвялі на заканадаўчым узроўні. 

Цяпер фінансавыя заахвочванні для падсанкцыйных прапагандыстаў ужо на практыцы прымяняюцца ў Белтэлерадыёкампаніі, але Пярцоў прапанаваў гэтую практыку маштабаваць і прадугледзець надбаўкі памерам 10-15% у кантракт.

Старшыня праўлення БСЖ Андрэй Крывашэеў выказаў упэўненасць, што члены ягонага аб'яднання ахвотна падтрымаюць гэтую ініцыятыву.

Чытайце таксама:

Расіяне ў Гомелі захацелі ўчыніць міжнародны скандал. Што за таямнічая лялька была на помніку Ракасоўскаму

Чаму Лукашэнка гэтыя дні злы як чорт?

«Дасягненне — гэта тое, што выжылі. Жывыя, і дзякуй Богу». Сацыёлаг расказаў, які цяпер вобраз у беларускага рэжыму

Ідэолагі расказваюць народу жахі пра інтэрнэт і перасцерагаюць ад выкарыстання ChatGPT

Каментары да артыкула