Грамадства2727

Расіяне ў Гомелі захацелі ўчыніць міжнародны скандал. Што за таямнічая лялька была на помніку Ракасоўскаму

Адразу пасля адкрыцця помніка Ракасоўскаму ў Гомелі на пастаменце з'явілася маленькая лялька чалавека ў касцюме, заўважыў «Флагшток». На пазнейшых кадрах яе ўжо не было. Мясцовыя дзяржрэсурсы не акцэнтавалі ўвагу на дзіўнай ляльцы, і спачатку перформанс не быў зразумелы.

Але потым памочнік прэзідэнта РФ Уладзімір Мядзінскі, які прыязджаў у Гомель, ідэолаг «рускага свету», кіраўнік Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства, якое і «падарыла» помнік, раскрыў на сваім канале сутнасць акцыі.

Мядзінскі апублікаваў ляльку буйным планам і напісаў:

«Нехта з творчай групы вырашыў тут жа сімвалічна нагадаць Ф. Мерцу аб ганебным канцы яго папярэдніка. У кожным жарце ёсць доля жарту».

Гаворка пра федэральнага канцлера Германіі Фрыдрыха Мерца. На фоне падтрымкі Украіны з боку ЕС і ў прыватнасці Германіі расійская прапаганда прадстаўляе сучасных нямецкіх чыноўнікаў як нашчадкаў нацыстаў.

Ляльку наўмысна падклалі, каб зрабіць фота на надпісе Adolf на пастаменце помніка.

Усё паказвае на тое, што правакацыю зладзіла дэлегацыя Мядзінскага, і гэта правакацыя магла быць спланаваная на самым высокім узроўні, піша выданне. Бо без тлумачэнняў Мядзінскага ніхто не распазнаў бы Мерца ў таямнічай ляльцы і не зразумеў бы той меседж, які прывёў Мядзінскі. Расіяне, відаць, не палічылі патрэбным паведаміць аб правакацыі гомельскім уладам.

Яшчэ адна праява «рускага свету», якую вырашылі не заўважаць мясцовыя дзяржрэсурсы, — вялікі банер з георгіеўскай стужкай, сімвалам расійскай ваеннай агрэсіі. Яго трымала група людзей, якая стаяла на супрацьлеглым баку вуліцы Савецкай.

Раней такую ​​расцяжку не бачылі ў тутэйшых актывістаў НОД і іншых прыхільнікаў «рускага свету». Можна меркаваць, што банер таксама размясцілі расіяне, піша «Флагшток».

Каментары27

  • Каб
    27.11.2025
    не навіна ад НН, то можа і скандалу бы не было?
  • Filipp
    27.11.2025
    "Яшчэ адна праява «рускага свету», якую вырашылі не заўважаць мясцовыя дзяржрэсурсы, — вялікі банер з георгіеўскай стужкай, сімвалам расійскай ваеннай агрэсіі"©
    Атрымліваецца лукашістскія рэсурсы вырашалі не распаўсюджваюць "рускі свет" праз сваі СМІ, а НН вырашала наадварот?
  • А вот и не будем шутить
    27.11.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна8

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі6

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

У Літву не ўпусцілі 7 тон беларускіх радыеактыўных лісічак6

Хутчэйшага разгляду заяў на польскі ДНЖ беларусам чакаць не варта, але тэрмін дзеяння праязных дакументаў могуць падоўжыць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна8

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць