БЕЛ Ł РУС

Дыпламатычнае прадстаўніцтва М'янмы ў Мінску павысяць да ўзроўню пасольства

28.11.2025 / 18:38

Nashaniva.com

М’янма і Беларусь вырашылі ўзмацніць дыпламатычныя кантакты. Пасля перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам выканаўца абавязкаў прэзідэнта М’янмы Мін Аун Хлайн паведаміў, што прадстаўніцтва яго краіны ў Мінску павысяць да ўзроўню амбасады. Таксама абмяркоўваецца магчымасць адкрыць беларускае дыппрадстаўніцтва ў М’янме, піша БелТА.

Аляксандр Лукашэнка і Мін Аун Хлайн. Фота: БелТА

Як сцвярджае Мін Аун Хлайн, адносіны паміж краінамі цяпер знаходзяцца на самым высокім узроўні. Бакі абмеркавалі паскарэнне рэалізацыі папярэдніх дамоўленасцяў і далейшае супрацоўніцтва ў розных сферах — ад абароны і сельскай гаспадаркі да адукацыі, навукі, аховы здароўя, спорту і турызму.

М'янманскі кіраўнік назваў Беларусь «самай надзейнай краінай для М’янмы» і падкрэсліў, што візіт Лукашэнкі стаў гістарычнай падзеяй, бо гэта першы такі візіт з моманту ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

Чытайце таксама:

Лукашэнка завяршыў візіт у М'янму

Лукашэнка сустрэўся з в.а. прэзідэнта М'янмы

У М’янме перад прыездам Лукашэнкі вызвалілі больш за 3 тысячы палітвязняў

Лукашэнка паляцеў у М'янму

Каментары да артыкула