БЕЛ Ł РУС

Урад Латвіі падоўжыць узмоцнены рэжым аховы мяжы з Беларуссю

1.12.2025 / 16:49

Nashaniva.com

Латвійскі ўрад мае намер падоўжыць узмоцнены памежны кантроль на беларуска-латвійскай мяжы яшчэ на паўгода — да 30 чэрвеня 2026 года. Пра гэта сведчыць праект распараджэння, апублікаваны на Партале прававых актаў, піша Delfi.lv.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацыяльных сетак

Цяпер такі рэжым дзейнічае да 31 снежня гэтага года.

Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі тлумачыць, што ціск нелегальнай міграцыі застаецца стабільна высокім. Нягледзячы на наяўнасць агароджы на мяжы, час ад часу фіксуюцца выпадкі пашкоджання плота і незаконнага пераходу мігрантамі дзяржаўнай мяжы.

У гэтай сітуацыі асабліва важным лічыцца стварэнне і развіццё тэхнічнай інфраструктуры для стрымлівання нелегальнай міграцыі. Плануецца, што ўсе неабходныя тэхнічныя сродкі будуць гатовыя да канца 2025 года.

Міністэрства таксама падкрэслівае, што вайна Расіі супраць Украіны, якую адкрыта падтрымлівае Беларусь, з’яўляецца дадатковай крыніцай рызыкі і можа матываваць Беларусь працягваць спробы дэстабілізацыі сітуацыі на мяжы з Латвіяй.

Сёлета латвійскія службы перашкодзілі незаконнаму перасячэнню беларуска-латвійскай мяжы 11 847 чалавек. У той жа час па гуманітарных прычынах у краіну ўпусцілі 31 мігранта.

У мінулым годзе спробы нелегальнага пераходу гэтай мяжы спынілі ў 5388 выпадках, але па гуманітарных меркаваннях Латвія прыняла 26 чалавек.

Чытайце таксама:

Прарасійскаму журналісту, які ўцёк з Латвіі ў Беларусь, далі статус бежанца

У Латвіі задумалі разабраць чыгунку, што вядзе у Расію

Шары з кантрабандай з Беларусі даляцелі да Латвіі

Каментары да артыкула