БЕЛ Ł РУС

Гераіня таблоідаў апошняга часу Ларыса Доліна знялася ў навагоднім шоу на БТ

2.12.2025 / 16:20

Nashaniva.com

Беларуская спявачка Ганна Трубяцкая ў сваім інстаграме расказала, што Ларыса Доліна знялася ў шоу «Добры вечар», якое выходзіць на тэлеканале «Беларусь 1».

Фота з інстаграма Ганны Трубяцкой

«Да сустрэчы ў эфіры ў навагоднюю ноч на «Беларусь 1». Уключайце, будзе шмат сюрпрызаў і прыгожых песень», — напісала яна.

У жніўні 2024 года Ларыса Доліна прадала сваю маскоўскую кватэру за 100 мільёнаў расійскіх рублёў (тады каля мільёна даляраў), а грошы аддала ашуканцам, а потым нават пазычала грошы, каб аддаць махлярам.

Але спявачка падала ў суд, які адабраў кватэру ў сумленнай пакупніцы Паліны Лур’е і вярнуў яе артыстцы. Паліна засталася і без грошай, і без жылля.

А Доліна патлумачыла свае паводзіны так: не ўсведамляла сваіх дзеянняў у момант здзелкі, была пад уплывам ашуканцаў. І суд стаў на бок спявачкі. Разам з тым сотні, калі не тысячы людзей у Расіі, і дзясяткі ў Беларусі робяць такім жа чынам: прадаюць свае кватэры, грошы пераводзяць махлярам. 

Кейс з Ларысай Долінай даў падставы для мноства жартаў.

Чытайце таксама:

«Мы пад уплывам яе прадавалі». «Бела-Кола» ўварвалася ў скандал з кватэрай Долінай

У Расіі з-за «эфекту Долінай» 3000 сем'яў засталіся без жылля. Ці варта баяцца беларусам?

Спявачка Ларыса Доліна расказала, што нават пазычала грошы, каб аддаць іх махлярам. Усяго з яе выцягнулі каля 4 мільёнаў даляраў

Каментары да артыкула