Найлепшым футбалістам Беларусі 2025 года прызнаны Валерый Грамыка
У гэтым годзе паўабаронца клуба «Кайрат» з Алматы стаў чэмпіёнам Казахстана, прабіўся разам са сваёй камандай у групавы этап Лігі чэмпіёнаў і забіў гол за зборную Беларусі ў гульні супраць моцнай зборнай Даніі, піша «Трыбуна».
Валерый Грамыка
Сам Грамыка на цырымонію ў Мінск не прыляцеў, але запісаў відэа з падзякамі. Прыз атрымалі бацькі футбаліста.
У міні-футболе найлепшымі гульцамі года сталі Аляксей Лукша і Міраслава Зубко.
Найлепшым пляжны футбаліст Беларусі 2025 года прагназавана стаў прызнаны лідар зборнай Ігар Брышцель. Беларускія пляжнікі сёлета заваявалі срэбра чэмпіянату свету.
Найлепшым гульцом чэмпіянату Беларусі прызнаны брамнік клуба «МЛ Віцебск» Павел Паўлючэнка, які правёў 17 «сухіх» матчаў і стаў чэмпіёнам краіны.
Найлепшы трэнер чэмпіянату Беларусі 2025 года — Іван Біёнчык. Галоўны трэнер бронзавага прызёра, «Славіі» з Мазыра, атрымаў гэтую ўзнагароду ўжо другі раз (першы — у 2021-м).
Чытайце таксама:
У пераходных матчах згуляе «Смаргонь»
«МЛ Віцебск» стаў чэмпіёнам Беларусі па футболе
У федэрацыі футболу разглядаюць варыянт змяншэння каманд у чэмпіянаце краіны