Дырэктарка мясакамбіната расказала, як трэба правільна наразаць каўбасу
Для таго каб цалкам раскрыць смак сыравэнджанай каўбасы, аказваецца, трэба яе правільна наразаць. Дырэктарка малдаўскага мясакамбіната Mezellini Анжэла Геаргіта за лічаныя хвіліны расказала, як гэта правільна зрабіць і за што менавіта прафесійным картадорам гатовыя плаціць па 100 даляраў за гадзіну працы, піша Telegraf.news.
Скрыншот з відэа
Па словах Анжэлы Геаргіты, смак сыравэнджанай каўбасы, як і любога іншага мяснога прадукту, залежыць не толькі ад рэцэпту. Абраны набор спецый і вострых прыпраў, іх правільнае спалучэнне і дастатковая колькасці солі, безумоўна, непасрэдна ўплываюць на смакавыя якасці. Але нават ідэальны букет водараў і смакаў можа сапсаваць няправільная нарэзка, сцвярджае спецыялістка.
Менавіта таму, па словах дырэктаркі мясакамбіната, прафесійным картадорам (спецыялістам па нарэзцы мясных далікатэсаў, у прыватнасці іспанскага хамона) гатовыя плаціць вялікія грошы за правільную нарэзку, якая дасць прадукту цалкам раскрыцца.
«Прафесіяналы бяруць за гэтую працу па 100 даляраў за гадзіну. Гэтаму вучацца, атрымліваюць дыпломы. Паверце, картадоры робяць сваю працу не для шоу, а для смаку», — патлумачыла Геаргіта.
Яна назвала два галоўныя правілы нарэзкі каўбасы, якія можна ўзяць на ўзбраенне і апрабаваць на наступныя святы.
Па-першае, наразаць каўбасу спецыялістка параіла пад вуглом, каб атрымаць большую лустачку, якая будзе цалкам пакрываць язык.
Для гэтага трэба выкарыстоўваць усе смакавыя рэцэптары адначасова. Як вядома, яны размеркаваныя на языку чалавека па зонах: рэцэптары, якія адказваюць за салодкі смак, знаходзяцца на кончыку языка, за кіслае і салёнае — па баках, за вострае — ззаду. Калі задзейнічаць усе рэцэптары адначасова, смак будзе больш яркім і насычаным.
Па-другое, каўбасу Анжэла Геаргіта параіла наразаць максімальна тонкімі лустачкамі.
Чым таўсцейшыя кавалачкі, тым даўжэй іх прыйдзецца разжоўваць, частка мяса і спецый можа засядаць у зубах, а смак будзе раскрывацца больш павольна і нераўнамерна.
Чытайце таксама:
Жлобінскі мясакамбінат выпусціў каўбаскі з клубніцамі
«Цана касмічная»: сала ў Беларусі стала раскошай
Памідоры па 30 рублёў і хатняя каўбаса па 55: што прадаюць на элітным рынку Валяр'янава
Эканомны рацыён. Якія наборы прадуктаў можна купіць у беларускіх крамах за 5 рублёў?