БЕЛ Ł РУС

Ксяндзы Акалатовіч і Юхневіч правялі ў Ватыкане святую імшу

3.12.2025 / 22:53

Nashaniva.com

За два тыдні знаходжання ў Ватыкане нядаўна вызваленых па памілаванні беларускіх святароў афіцыйнай інфармацыі адносна іх так і не з'явілася. Аднак вернікі даведаліся, што ксёндз Генрых Акалатовіч і айцец Анджэй Юхневіч працягваюць заставацца ў Рыме, піша Katolik.life.

Апостальскі нунцый Іньяцыа Чэфалія, Генрых Акалатовіч, Анджэй Юхневіч і арцыбіскуп Юзаф Станеўскі адразу пасля вызвалення ксяндзоў. Фота: Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў

Пацвердзілася здагадка, што цяпер абодва святары праходзяць медыцынскае абследаванне.

Ксёндз Акалатовіч упершыню за два гады, а айцец Анджэй — упершыню за амаль паўтара года — адправілі святую імшу. У зняволенні ў іх не было такой магчымасці.

Святары не ўдзельнічаюць у публічных мерапрыемствах і не мелі афіцыйных сустрэч. Паводле інфармацыі вернікаў, пэўны час яны павінны правесці «ў цішыні». Арцыбіскуп Мінскі і Магілёўскі Юзаф Станеўскі, які іх суправаджаў, на мінулым тыдні вярнуўся ў Мінск.

Тым часам Папа Леў XIV скончыў сваё апостальскае падарожжа і ўжо знаходзіцца ў Рыме — таму зноў з'явілася верагоднасць, што ён можа сустрэцца з беларускімі святарамі.

Чытайце таксама:

З «памілаванага» ксяндза Генрыха Акалатовіча хочуць спагнаць вялізны штраф

Эйсмант: Двух каталіцкіх святароў памілавалі па просьбе Папы Льва XIV

Вызваленыя ўчора каталіцкія святары знаходзяцца ў Ватыкане

Ціханоўская павітала вызваленне каталіцкіх святароў

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч

Каментары да артыкула