Грамадства99

Эйсмант: Двух каталіцкіх святароў памілавалі па просьбе Папы Льва XIV

Двух каталіцкіх святароў Анджэя Юхневіча і Генрыха Акалатовіча памілавалі па просьбе папы рымскага Льва XIV. Такую заяву зрабіла прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант.

Папа Леў XIV. Фота: Franco Origlia / Getty Images

Лукашэнка памілаваў іх у чацвер, 20 лістапада. Рашэнне прынялі, па яе словах, у рамках жэсту добрай волі і улічваючы стан здароўя асуджаных.

У Беларусі таксама разлічваюць на развіццё адносін нашай краіны са Святым Пасадам.

Кардынал, былы папскі пасланнік у Беларусі Клаўдыа Гуджэроці сказаў, што Лукашэнка зацікаўлены ў візіце новага Папы ў Беларусь.

«Лукашэнка запэўніў мяне, што, на яго погляд, візіт Папы пайшоў бы на карысць беларускаму народу і што ён зробіць усё магчымае, каб гэта адбылося. Такім чынам, ёсць сапраўдны інтарэс. Відавочна, патрабуецца пасрэдніцтва і абмеркаванне: як гэта будзе адбывацца, цяжка прыдумаць звонку.

Папа ніколі не паедзе ў месца, дзе яго прыезд створыць падзел. Гэта святы прынцып: Папа едзе туды, дзе народ можа атрымаць карысць, а не для таго, каб распальваць супрацьстаянне [раней лічылася, што Папа не можа наведваць краіны пад юрысдыкцыяй РПЦ — НН]. Трэба стварыць умовы, каб усе былі перакананыя ў аб'ектыўнай каштоўнасці візіту на карысць народа, а не для нейкай адной «званіцы». Гэта праца, якую трэба зрабіць. Ці будзе поспех адразу ці заўтра? Мы не ведаем», — сказаў кардынал.

Каментары9

  • .
    22.11.2025
    Толькі што гэты капіпасцер - хаўруснік Лукашэнкі з планам Трампа па нафце - быў у ЗША, Фінляндыі, Швецыі. А зараз ужо чакае ў Мінску.
  • Алекс
    22.11.2025
    Правильно будет: Террористы отпустили двух заложников, надеясь получить выгоду.
  • Некананічны статус Маскоўскага патрыярхату ў Беларусі
    22.11.2025
    ., іван , ваш мангольска - сталінскі NKVD "збор", цалкам незаконны (Некананічны) ў ВКЛ (РБ)

    WIKI: Некананічны статус Маскоўскага патрыярхату ў Беларусі. У 1924 годзе Ўсяленскі патрыярх Рыгор VII, надаўшы аўтакефалію Польскай праваслаўнай царкве, у склад якой увайшла значная частка былой Кіеўскай мітраполіі, у тым ліку Заходняя Беларусь зь Віленшчынай, у сваім томасе зазначыў, што далучэньне Кіеўскай мітраполіі да Маскоўскага патрыярхату не было кананічным. У 1990-я гады ў лісьце патрыярху маскоўскаму Аляксію (Рыдыгеру) Усяленскі патрыярх Дзімітры заявіў, што Канстантынопаль вызнае Маскоўскі патрыярхат у межах 1589 году, гэта значыць без тэрыторыі Беларусі, Украіны, Балтыі і Смаленшчыны, якія на той час уваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай. Наступны Ўсяленскі патрыярх Барталамей дадаў, што РПЦ бесьперапынна ўрывалася ў краіны, якія знаходзяцца пад духоўнай юрысдыкцыяй Канстантынопаля, менавіта ў Эстонію, Вугоршчыну і іншы краіны, робячы гэта заўсёды з дапамогай узброенай сілы савецкай арміі. У 2006 годзе патрыярх Барталамэй зрабіў заяву ў Кіеве, што Канстантынопаль лічыць Кіеўскую мітраполію сваёй дачкой і, калі прыйдзе час, разгледзіць пытаньне аб яе самастойнасьці. У кастрычніку 2018 году Сынод Канстантынопальскай царквы спыніў дзеяньне граматы 1686 году аб падпарадкаваньні Кіеўскай мітраполіі Маскоўскаму патрыярхату.
    Увогуле, праваслаўныя каноны (34-е апостальскае правіла) патрабуюць асобнай царквы для асобнага народу, аднак РПЦ працягвае не прызнаваць беларусаў (як і ўкраінцаў) асобнымі народамі. З гэтай прычыны на розных узроўнях агучваецца і паўтараецца формула пра «трыадзіны расейскі народ».

    Таму не чапайце нашага законнага (кананічнага) Таты!!!!

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў48

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік «Марка» патлумачыў, як санкцыі б'юць па віцебскім абутку5

У Англіі трохгадовы хлопчык пайшоў з бацькамі ў заапарк і апынуўся ў вальеры з кракадзіламі

У Беларусі зафіксавалі першую сёлета трапічную ноч2

Аргенціна датэрмінова выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету. З пяці яе галоў пяць забіў Месі2

Беларусы ўжо збіраюць чарніцы цэлымі бітонамі3

У Дзяржынску паваленыя ветрам дрэвы пашкодзілі пяць аўтамабіляў

У Чачэрску жанчына атрымала траўмы ў ДТЗ па віне мужа. З яго спагналі грошы за яе лячэнне2

На Паўночных могілках у Мінску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму ФОТАФАКТ6

Беларускі пачалі флэшмоб — посцяць свае фоты ў кароткіх шортах. Прычынай стаў адзін непрыемны каментар20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў48

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць